Расійскі “Свет здароўя” нелегальна завёз у Беларусь 18 тысяч літраў спірту
17.03.2019 14:10
—
Разное
|
![]() Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама Супрацоўнікі УБЭЗ УУС Гродзенскага аблвыканкама і ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці фуру з паўпрычэпам, у якой везлі буйную кантрабанду спірту. Паводле У грузавым адсеку знайшлі каністры з 18 тысячамі літраў вадкасці. Паводле дакументаў, груз належаў кампаніі “Свет здароўя” і прызначаўся для прыгатавання лекавых формаў, але эксперты прыйшлі да высновы, што гэта спірт. Аператыўнікі маюць інфармацыю, што яго меліся прадаць на тэрыторыі Беларусі. Кантрабанду канфіскавалі, на кіроўцу склалі адміністратыўны пратакол.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама Супрацоўнікі УБЭЗ УУС Гродзенскага аблвыканкама і ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці фуру з...
|
|