У Слуцку на рабочага звалілася дэталь вагой у тону. 21.by

У Слуцку на рабочага звалілася дэталь вагой у тону

19.03.2019 17:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


sk.gov.by

У Слуцку на Сельскім будаўнічым камбінаце на аднаго з работнікаў звалілася вечка прэса, піша kurjer.info. 59-гадовага слесара шпіталізавалі з адкрытым пераломам левага сцягна. 

Здарэнне адбылося 18 сакавіка. Слесар мусіў замяніць алюмініевыя пракладкі ў накрыўках спраўных прэсаў фармоўкі блокаў полістыролу. Адзін з прэсаў ужо паўгода не працуе, некаторыя яго дэталі адпраўленыя на рамонт. Мужчына вырашыў пачаць замену пракладак менавіта з гэтага прэса. Гідраўліка не ўтрымала накрыўку на гэтым прэсе, і дэталь, якая важыць тону, звалілася на нагу рабочаму.  

На шчасце, у цэху былі іншыя рабочыя. Адна з іх з дапамогай драўлянай калодкі адсунула накрыўку і дапамагла мужчыну выбрацца. Медыкі, якіх выклікалі на прадпрыемства, аказалі першую дапамогу пацярпеламу.

Праверкай факта займаецца Слуцкі райаддзел Следчага камітэта. Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі работнікаў і службовых асобаў. Яны забралі службовую і тэхнічную дакументацыю па бяспецы вытворчага працэсу і ахове працы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by У Слуцку на Сельскім будаўнічым камбінаце на аднаго з работнікаў звалілася вечка прэса, піша kurjer.info. 59-гадовага слесара шпіталізавалі з адкрытым пераломам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика