Пад Салігорскам узарвалася кацельня Дома культуры
21.03.2019 12:52
—
Разное
|
mchs.gov.by 20 сакавіка ў 14:59 салігорскіх ратавальнікаў выклікалі ў вёску Хорастава. Там пасля выбуху абвалілася кацельня каля дома культуры, На месцы здарэння супрацоўнікі МНС высветлілі, што ў будынку разарваўся ацяпляльны кацёл. Пасля разбурэння будынка пажару не было. Качагар падчас выбуху быў на тэрыторыі дома культуры і займаўся нарыхтоўкай дроў. Пры выбуху ён не пацярпеў. Пазней высветлілася, што ў 13:00 кацельню абясточылі пры электрамантажных работах у доме культуры. У выніку спынення вадзяной помпы ў працуючым катле спынілася цыркуляцыя вады, што і выклікала выбух. Пры інцыдэнце былі пашкоджаныя сцены, перакрыцце і дах будынка кацельні. Пацярпелых няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by 20 сакавіка ў 14:59 салігорскіх ратавальнікаў выклікалі ў вёску Хорастава. Там пасля выбуху абвалілася кацельня каля дома культуры, паведамляе прэс-служба...
|
|