Жыхар аграгарадка "замініраваў" свой населены пункт, а пасля — асобна школу
22.03.2019 20:38
—
Разное
|
uvd-mo.gov.by У Барысаўскім раёне жыхар аграгарадка Лошніца "замініраваў" свой населены пункт. Тэрмінова ў Лошніцу прыбылі ўсе аператыўныя службы, міліцыя ачапіла будынак школы, з якога эвакуявалі 120 чалавек. Ніякіх выбуховых прыстасаванняў там не знайшлі. Адначасова была высветленая асоба "тэлефоннага тэрарыста". Ім аказаўся беспрацоўны мясцовы жыхар. 38-гадовы мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення і не змог патлумачыць міліцыянерам свае дзеянні. Пакуль яшчэ праводзіцца праверка, таму невядома, якое пакаранне пагражае жыхару аграгарадка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
uvd-mo.gov.by У Барысаўскім раёне жыхар аграгарадка Лошніца "замініраваў" свой населены пункт. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ў... |
|