Жыхар Рэчыцы скраў апарат з жуйкамі і раздаў іх дзецям
25.03.2019 16:28
—
Разное
|
gomel.mvd.gov.by 20 сакавіка ў рэчыцкую міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Ён паведаміў, што 18 сакавіка невядомы скраў гандлёвы апарат з жуйкамі, які стаяў у тамбуры крамы, Знайсці зламысніка ўдалося дзякуючы запісам відэакамер. Яны вывучылі момант, калі злодзей выносіў апарат з будынка крамы. Такм чынам міліцыянты выявілі, што крадзеж учыніў 32-гадовы мясцовы жыхар. Гэта непрацуючы мужчына, які раней быў судзімы за захоўванне наркотыкаў. Пасля крадзяжу мужчына разбіў апарат, выцягнуў з яго грошы і жуйкі, а потым утапіў яго ў рацэ. Жуйкі ён раздаў дзецям на вуліцы, а грошы прапіў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gomel.mvd.gov.by 20 сакавіка ў рэчыцкую міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Ён паведаміў, што 18 сакавіка невядомы скраў гандлёвы апарат з жуйкамі, які стаяў у...
|
|