У адным з цэхаў МТЗ адбыўся пажар (фота). 21.by

У адным з цэхаў МТЗ адбыўся пажар (фота)

01.04.2019 17:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


 minsk.mchs.gov.by

1 красавіка ў 12:08 мінскім ратавальнікам паведамілі пра загаранне ў сушыльнай камеры аднаго з цэхаў на ААТ "МТЗ" па вуліцы Даўгабродскай, 29.

Як паведамляе прэс-служба МНС, да прыбыцця ратавальнікаў цэх афарбоўкі і аздаблення трактароў быў задымлены.

Супрацоўнікі МНС выявілі, што ў цэху загарэліся змазачныя матэрыялы у вентыляцыйным корабе сушыльнай камеры на плошчы 20 квадратных метраў.

Агонь быў ліквідаваны ў 12:52. Пацярпелых пры здарэнні няма, эвакуацыя людзей не спатрэбілася. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не спыняўся.

Мяркуецца, што прычынай пажару быў аварыйны рэжым працы рэцыркуляцйнай помпы вентылятара падачы паветра ў сушыльную камеру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 minsk.mchs.gov.by 1 красавіка ў 12:08 мінскім ратавальнікам паведамілі пра загаранне ў сушыльнай камеры аднаго з цэхаў на ААТ "МТЗ" па вуліцы Даўгабродскай, 29. Як паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика