Кіроўца грузавіка пад Шчучынам працаваў з пяціразовым перавышэннем алкаголю. 21.by

Кіроўца грузавіка пад Шчучынам працаваў з пяціразовым перавышэннем алкаголю

01.04.2019 19:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У Шчучынскім раёне інспектары ДАІ адхілілі ад працы кіроўцу грузавіка з пяціразовым перавышэннем алкаголю. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавялі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Удзень 31 сакавіка каля вёскі Баяры Жалудоцкія даішнікі спынілі МАЗ. Грузавік вазіў арганічныя ўгнаенні з фермы на палі. У даішнікаў выклікаў сумненні стан кіроўцы. Медагляд паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў арганізме мужчыны ў пяць разоў перавышае гранічна дапушчальнае значэнне.

Кіроўца заявіў, што выпіў гарэлкі незадоўга да затрымання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У Шчучынскім раёне інспектары ДАІ адхілілі ад працы кіроўцу грузавіка з пяціразовым перавышэннем алкаголю. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика