Паклікала вясна ў поле хлебаробаў
05.04.2019
—
Разное
|
У дваццатых чыслах сакавіка сяльгасарганізацыі Смаргоншчыны дружна ўключыліся ў вясеннюю сяўбу. Да вызначанага тэрміну гаспадаркі змаглі справіцца з падрыхтоўкай тэхнікі і паклапаціцца пра тое, якім чынам яны будуць набываць паліва для правядзення вясенне-палявых работ.
Сёлета вясна значна раней пусціла хлебаробаў у поле. У мінулым годзе ранняю сяўбу стрымлівала пераўвільготненасць глебы. На асобныя ўчасткі тэхніка не магла выйсці нават у сярэдзіне красавіка. А сёлета ворыўныя палеткі нібы самі пажадалі быць хутчэй засеянымі. На палях зладжана працуюць пасяўныя агрэгаты. Ураджайнае зерне адно за другім трапляе ў шэраватую глебу. Сёлета, як ніколі, хутка вільгаць пакідае палеткі, і таму аграрыі крыху занепакоены адсутнасцю дажджу. Для таго, каб затрымаць вільгаць у глебе, праводзіцца культываванне. Механізатар ВКУП “Саўгас Смаргонскі” Мечыслаў ЗІНКЕВІЧ Як расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсяльгасупраўлення Сяргей Мядзвецкас, структура пасяўных плошчаў сёлета істотна не змянілася. Аграрыі добра папрацавалі ўвосень і да прыходу халадоў паспелі пасеяць больш за 9000 га азімых зерневых. Яравы клін па раёне складае 16705 га. Па дадзеным на 2 красавіка была засеяна трэцяя частка палеткаў. На сёння стан азімых зерневых аграрыі ацэньваюць як здавальняючы. Магчыма, прыйдзецца дзе-нідзе перасеяць, але большая частка збожжавых выйшла з зімоўкі ў нядрэнным стане. Акрамя сяўбы на палетках Смаргоншчыны працягваюцца падкормкі, а таксама ўносяцца ўгнаенні. У вясенне-палявых работах задзейнічаны і некаторыя гарадскія арганізацыі. Тэхнікай і працоўнай сілай яны дапамагаюць хлебаробам у гарачую пару. Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дваццатых чыслах сакавіка сяльгасарганізацыі Смаргоншчыны дружна ўключыліся ў вясеннюю сяўбу. Да вызначанага тэрміну гаспадаркі змаглі справіцца з...
|
|