Міліцыянты спрабавалі затрымаць Тацяну Фесікаву – яна трапіла ў шпіталь
05.04.2019 22:58
—
Разное
|
Праціўніцу будаўніцтва берасьцейскага акумулятарнага заводу Тацяну Фесікаву спрабуюць затрымаць міліцыянты ў яе доме ў Берасьці. Каля дома сабраліся іншыя праціўнікі будаўніцтва. Як сказаў Свабодзе праваабаронца Раман Кісьляк, цягам дня міліцыянты аглядалі дом Фесікавай і спрабавалі трапіць у яго. Пра гэта праваабаронцу паведамілі суседзі жанчыны. Калі Фесікава прыехала дадому, міліцыянты яе апыталі наконт зьяўленьня ў берасьцейскім раёне Тэльмы налепак «Свабоду Маісею Мазько». Жанчыну спрабавалі затрымаць. Іншыя праціўнікі будаўніцтва, якія сабраліся каля дому Фесікавай, адстаялі яе, каб непаўналетні сын не застаўся адзін дома. Міліцыянты выклікалі інспэктара па справах непаўналетніх. 20:50 Праціўнікі будаўніцтва пільнуюць дзеяньні міліцыянтаў у доме Фесікавай. Яны тлумачаць гэта спробай папярэдзіць «падкіданьне чагосьці» жанчыне. 21:00 Фесікавай выклікалі хуткую дапамогу, сказаў у жывым эфіры блогер Сяргей Пятрухін. 21:15 У дом Фесікавай прыехала кіраўніцтва берасьцейскай міліцыі. Праціўнікі заводу сустрэлі іх аплядысмэнтамі і крыкамі «Ганьба». 21:30 Фесікаву шпіталізуюць, сказаў у жывым эфіры лекар хуткай дапамогі. Частка праціўнікаў заводу будуць суправаджаць жанчыну да шпіталя, каб жанчыну не затрымалі там. Чаму затрымліваюць?Паводле Кісьляка, затрыманьне зьвязанае з пратэстам супраць заводу 31 сакавіка. Кісьляк сьцьвярджае пра спробу ціску на праціўнікаў будаўніцтва і ранейшым затрыманьнем Маісея Мазько і яго Тацяна Фесікава працавала лекарам у Берасьцейскай абласной лякарні, але калі яна далучылася да пратэстаў супраць акумулятарнага заводу, яе звольнілі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праціўніцу будаўніцтва берасьцейскага акумулятарнага заводу Тацяну Фесікаву спрабуюць затрымаць міліцыянты ў яе доме ў Берасьці. Каля дома сабраліся іншыя...
|
|