Лідчук змагаўся з выхлапнымі газамі і пракалоў 23 шыны. 21.by

Лідчук змагаўся з выхлапнымі газамі і пракалоў 23 шыны

10.04.2019 15:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


grodno.mvd.gov.by

9 красавіка на вуліцы 1-я Хасанаўская і Урыцкага ў Лідзе невядомы ўчыніў хуліганства, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Зранку ў той дзень уладальнікі 16 аўтамабіляў пабачылі, што нехта пракалоў шыны ў іх аўто. Агулам былі прабітыя 23 шыны. Пры гэтым самі аўтамабілі былі прыпаркаваныя без парушэння правілаў дарожнага руху.

Разбіраючыся з гэтым здарэннем, аператыўнікі звярнулі ўвагу на 54-гадовага мясцовага жыхара. Пры размове з міліцыянтамі мужчына прызнаўся, што гэта ён зрабіў злачынства. Ён патлумачыў, што яму не падабаліся выхлапныя газы ад машын. 

Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
grodno.mvd.gov.by 9 красавіка на вуліцы 1-я Хасанаўская і Урыцкага ў Лідзе невядомы ўчыніў хуліганства, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.  Зранку ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика