У Камянецкім раёне знайшлі зніклага хлопчыка, ён загінуў. 21.by

У Камянецкім раёне знайшлі зніклага хлопчыка, ён загінуў

14.04.2019 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Якім чынам хлопчык апынуўся так далёка ад дома, пакуль невядома / t.me/skgovby

У Камянецкім раёне 13 красавіка знайшлі зніклага тры дні таму хлопчыка Івана Валошына, якому не было і двух гадоў. Цела дзіцяці выявілі ў канаве непадалёк ад вёскі Галоўчыцы, больш чым у дзвух кіламетрах ад яго дома.

Як паведаміў вечарам у суботу Следчы камітэт Беларусі, прыкмет гвалтоўнай смерці на целе дзіцяці не выяўлена. Даведацца прычыну смерці Івана Валошына дапаможа судова-медыцынская экспертыза.

Якім чынам хлопчык апынуўся ў меліярацыйным канале так далёка ад дома, застаецца пакуль невядомым.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што па факце знікнення дзіцяці была ўзбуджаная крымінальная справа. Маці ў апошні раз бачыла Івана каля свайго дома ў вёсцы Любашкi прыкладна а 16:00 10 красавіка. Хлопчыку быў 1 год і 11 месяцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якім чынам хлопчык апынуўся так далёка ад дома, пакуль невядома / t.me/skgovby У Камянецкім раёне 13 красавіка знайшлі зніклага тры дні таму хлопчыка Івана Валошына,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика