На акции «Библионочь» юные кореличчане попробовали солдатской каши и написали письма ветеранам (фото). 21.by

На акции «Библионочь» юные кореличчане попробовали солдатской каши и написали письма ветеранам (фото)

20.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэліцкая дзіцячая бібліятэка да акцыі «Бібліяноч-2019», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтавала насычаную інтэрактыўную праграму для сваіх юных чытачоў.


Вядучыя сустрэчы Галіна Казак і Марына Вярбіцкая запрасілі пяцікласнікаў з сярэдняй школы №2 г.п. Карэлічы паспрабаваць салдацкага жыцця. Дзеці пачулі песні і вершы ваенных гадоў. Кранулі школьнікаў і ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва юных карэліччан уразіла тое, як няпроста было дзецям у гады фашысцкай навалы і што іх аднагодкам прыходзілася шмат працаваць і нават ваяваць. Таксама новыя веды атрымалі пяцікласнікі дзякуючы выставе «У сэрцах і кнігах памяць пра вайну» і фотаальбомам.





У тэматычным кутку «Палявая пошта» хлопчыкі і дзяўчынкі пачыталі лісты салдатаў да сваіх блізкіх і напісалі па некалькі радкоў да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. А адпачыць і падмацавацца кашай школьнікі змаглі пад елкай на пяньку ў імправізаванай палявой кухні.





Падарожжа ў ваеннае мінулае школьнікам спадабалася, але, прызналіся юныя карэліччане, лепш жыць заўжды так, як сёння, — пад мірным небам.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэліцкая дзіцячая бібліятэка да акцыі «Бібліяноч-2019», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтавала насычаную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика