Инициатива — двигатель прогресса. 21.by

Инициатива — двигатель прогресса

24.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, на якім са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу звярнуўся Прэзідэнт Беларусі, прайшло 19 красавіка ў Авальнай зале Дома ўрада.

"Рэспубліка Беларусь з'явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах найскладанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый. Мы знаходзіліся пад пільнай увагай сусветнай супольнасці. За намі назіралі. Ацэньвалі. Часам навешвалі ярлыкі і ставілі ва ўмовы эканамічнай і палітычнай блакады. Але праз церні санкцый, выпрабаванні сусветнымі крызісамі мы выйшлі да намечаных мэт. У цэнтры Еўропы стварылі сваю краіну. Мірную, стабільную і вельмі прыгожую. Беларусь. Краіну для жыцця", – заявіў кіраўнік дзяржавы.


Прэзідэнт адзначыў, што за параўнальна кароткі час выбудавана новая дыпламатычная лінія знешняга ўзаемадзеяння. Беларусь выступіла не толькі ініцыятарам, але і актыўным удзельнікам еўразійскіх інтэграцыйных праектаў. "Змаглі захаваць нейтралітэт адносна вядомых глабальных і рэгіянальных канфліктаў. Звярнуліся да сусветнай супольнасці з заклікам да новага шматбаковага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва, – нагадаў Аляксандр Лукашэнка. – Занялі цвёрдую пазіцыю ў сучаснай геапалітычнай сістэме. Развіваючы адносіны з нашымі стратэгічнымі саюзнікамі і замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, ні на крок не адступілі ад прынцыпаў самастойнага прыняцця рашэнняў, якія падпарадкаваны ўласным нацыянальным інтарэсам, але ні ў якім разе не супярэчаць іншым народам і, перш за ўсё, нашым суседзям".


Прэзідэнт адзначыў, што ў пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не будзе месца ніякім кампрамісам. Неаднаразова перажыты вопыт раздзялення беларускага народа і перакройвання граніц прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць.


Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, памяць пра Вялікую Айчынную вайну непахісная і святая: "Так, наша гісторыя пачалася больш за тысячу гадоў таму, але яна цалкам магла б скончыцца ў 40-я гады мінулага стагоддзя, калі б не гераізм нашага савецкага народа. У дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў мы будзем адзначаць важную для нашай дзяржаўнасці дату. Яна стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі".


Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у гэты знакавы год трэба падарыць краіне яркія мірныя перамогі: "Прыняць маштабныя міжнародныя спартыўныя першынствы. Дастойна, як мы ўмеем гэта рабіць, сустрэць шматлікіх замежных гасцей, спартсменаў і балельшчыкаў. І, вядома, мы павінны прадоўжыць ажыццяўляць наш вялікі дзяржаўны праект "Малая радзіма".

Эканоміка
Прэзідэнт заўважыў, што беларуская эканоміка і ў далейшым будзе грунтавацца на развіцці буйных прадпрыемстваў і вытворчасцей. Падкрэсліў, што моцная эканоміка – фундамент паспяховай дзяржавы і за гады незалежнасці ў Беларусі зроблена нямала. Так, валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці вырас амаль у пяць разоў, а аб'ём прамысловай вытворчасці – у 2,5 раза.


"Мы не сталі на шлях бескантрольнага перадзелу ўласнасці. Не знішчылі ўсю тую спадчыну, якая стваралася дзесяцігоддзямі на выпаленай пасляваеннай зямлі. Мы яе захавалі і памножылі", – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.


Усё гэта, паводле яго слоў, было дзякуючы працы людзей, якія ў пачатку незалежнасці і пры зарплатах 20 долараў верылі ў Беларусь і аднаўлялі тое, чым сёння ў краіне па праве ганарацца.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнія гады ў краіне мадэрнізавана больш за 500 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Створаны новыя вытворчасці ў дрэва- і металаапрацоўцы, будаўнічай і тэкстыльнай галінах, фармацэўтыцы, харчовай прамысловасці, якія, паводле слоў Прэзідэнта, сёння працуюць дастойна і эфектыўна.


Разам з тым выкананне асобных праектаў неапраўдана зацягнулася. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў паскарацца. Ураду даручана завяршыць рэалізацыю асноўных інвестыцыйных праектаў у бліжэйшыя два гады і вывесці іх на эфектыўную работу, забяспечыўшы стапрацэнтную загрузку магутнасцей.


"Беларусь індустрыяльная – наш шлях развіцця. Мэта – стварэнне камфортнага жыцця ў кожным кутку краіны. Прынцыпова важна выключыць усё тое, што сёння стрымлівае эканамічны рост.

Прыбытак насельніцтва
Даходы насельніцтва, іх рост застаюцца ў ліку прыярытэтных дзяржаўных задач.
У асобных катэгорый работнікаў навукі, адукацыі, аховы здароўя, будаўніцтва ў мінулым годзе павялічылася заработная плата. Але, як паказваюць звароты, людзей усё яшчэ непакояць перспектывы яе далейшага росту. Асаблівая ўвага – нізкааплатным катэгорыям работнікаў.
"Урад абавязаны забяспечыць суадносіны сярэдняй заработнай платы ў бюджэтнай сферы і сярэдняй па краіне на ўзроўні, не ніжэйшым за 80 працэнтаў", – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ўрада, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і прафсаюзаў, што скарг людзей на непамерны рост цэн па найбольш значных пазіцыях тавараў і паслуг быць не павінна. "Цэны павінны быць прымальнымі", – падкрэсліў ён.
"У 2018 годзе тройчы павялічаны пенсіі, іх рост павінен быць і ў 2019 годзе. Даручаю ўраду, не адкладаючы, падрыхтаваць праекты неабходных рашэнняў", – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Падкрэсліў, што сацыяльна гарантаваны ўзровень суадносін сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы павінен імкнуцца да 50 %, але не ніжэй за 40 %, як гэта прынята ва ўсім свеце. "Трэба памятаць, што ад зарплаты тых, хто працуе, залежыць дабрабыт людзей старэйшага ўзросту. Для большасці з іх пенсія – адзіная крыніца даходу", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.


Асобнай тэмай Прэзідэнт адзначыў магчымасць для актыўных пенсіянераў прадаўжаць сваю працоўную дзейнасць. "Нашы пенсіянеры часам выходзяць на пенсію з добрым здароўем, актыўнымі. Трэба даць ім магчымасць працаваць. Гэта вопытныя, таленавітыя, здольныя людзі, законапаслухмяныя", – выказаў сваю пазіцыю Аляксандр Лукашэнка.

Занятасць
Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на праблему працаўладкавання і магчымасць грамадзян знайсці добрую работу. "Зніжэнне ўзроўню занятасці насельніцтва або скарачэнне колькасці рабочых месцаў недапушчальнае ні па якой прычыне, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – А ўсе, хто іх стварае, атрымаюць усямерную падтрымку на любым узроўні".
Стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месцаў застаецца прыярытэтнай задачай, за выкананне якой адказвае ўся вертыкаль улады, дадаў Прэзідэнт.


На думку кіраўніка дзяржавы, адным з рашэнняў праблемы занятасці можа стаць мабільнасць рабочай сілы ў межах краіны. "У гэтым пытанні неабходны сістэмныя прапановы, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Але трэба і самім праяўляць ініцыятыву, каб знайсці сябе на рынку працы".

Ініцыятыва
Як адзначыў Прэзідэнт, чалавек, яго ініцыятыва і імкненне жыць лепш павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады. Неабходна актыўней уключаць у сістэму кіравання дзяржавай моладзь. "Своечасова разгледзець сярод спецыялістаў найбольш перспектыўных кіраўнікоў – з лідарскімі якасцямі, тых, хто хоча працаваць, чые думкі і ідэі сугучныя з мэтамі і задачамі развіцця краіны, у каго гараць вочы. Там, дзе ёсць дасведчаны і працуючы з поўнай аддачай кіраўнік, ёсць і вынік", – адзначыў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў бягучым годзе неабходна завяршыць работу па добраўпарадкаванні і азеляненні краіны. Гэта лейтматыў другога года трылогіі "Малой радзімы". Што чысціня і эстэтыка – не проста наш брэнд, а стыль жыцця. У рэшце рэшт, гэта ж здароўе людзей.


Ён таксама адзначыў, што беларусам неабходна актыўней удзельнічаць у азеляненні, высадцы дрэў. "Мы ўсе без выключэння адказныя за навядзенне парадку і яго падтрыманне.

Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, на якім са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу звярнуўся Прэзідэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика