Руслан Абрамчик, заместитель председателя Кореличского райисполкома: Знаходзячыся ў Міры, у месцы, сапраўды, сумоўя культур, дзе да гэтага часу дзейнічаюць татарскія могілкі, дзе праводзіцца рэканструкцыя грамадскімі актывістамі каталіцкіх могілак, дзе дзейнічаюць праваслаўныя могілкі, дзе летам будуць працаваць на яўрэйскіх могілках звыш 80 валанцёраў з розных краін свету, знаходзячыся тут, хочацца сказаць, сапраўды, што будучае – за адукаваным гуманізмам. Незалежна ад канфесіі, незалежна ад веравызнання, мы павінны ў сваім жыцці кіравацца, усё ж такі, агульначалавечымі прынцыпамі, вучыцца жыць разам.
Мы бачым ва ўсім свеце: там дзе адбываецца палітызацыя рэлігіі, дзе рэлігійныя сімвалы становяцца палітычнымі, там узнікаюць праблемы.
Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь: Мне спадабалася пазіцыя тых канфесій, прадстаўнікі якіх таксама ляжаць у Курапатах. Іх абурыла пазіцыя, што там мусяць быць толькі крыжы, дарэчы.
Я лічу, што калі мы будзем будаваць гэтую капліцу, там мусіць знайсціся месца – у ідэале, мусяць быць некалькі ўваходаў – каб і могендовід быў, і праваслаўны крыж, і лацінскі крыж, і зорка з паўмесяцам. Таму што прадстаўнікі ўсіх гэтых канфесій панеслі свае страты падчас той мясарубцы.
Новости Беларуси. Ситуацию вокруг Куропат обсуждали в программе «В обстановке мира». Марзалюк о ситуации вокруг Куропат: «Д'ябал у дэталях. Крыжы, якія самачынна...