Необычное дерево появилось в сквере возле Ушачской школы
30.04.2019
—
Разное
|
Чарговы арт-аб’ект з’явіўся ў скверы ля Ушацкай школы. У рамках раздзела “Пакінуць след на зямлі” падпраекта “Дарогай добрых спраў”, што рэалізуецца цэнтрам дзяцей і моладзі ў рамках раённага праекта “Мая радзіма – Ушаччына”, у мінулую суботу тут “вырасла” незвычайнае дрэва – сімвал жыцця і росквіту, а ў цэнтры кампазіцыі размясцілася выява святога Лаўрэна, заступніка нашага краю. – Ідэю стварэння малой архітэктурнай формы выношвалі даўно, сваю лепту ўнёс кожны член калектыву, – расказвае дырэктар установы Людміла Васільеўна Давыдава. – Штосьці падгледзелі і ў суседзяў – падчас нядаўняга візіту ў Браслаў звярнула ўвагу адразу на некалькі падобных аб’ектаў з імправізаваным вокам – сімвалам мясцовасці. Так нашы задумы паступова ўдасканальваліся. І вынікам мы задаволены! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы арт-аб’ект з’явіўся ў скверы ля Ушацкай школы. У рамках раздзела “Пакінуць след на зямлі” падпраекта “Дарогай добрых спраў”, што рэалізуецца цэнтрам... |
|