Успамінамі пра сваю працу дзеліцца ветэран прафсаюзнага руху былога саўгаса імя Маркава Таіса Іванаўна Ладзіс. 21.by

Успамінамі пра сваю працу дзеліцца ветэран прафсаюзнага руху былога саўгаса імя Маркава Таіса Іванаўна Ладзіс

30.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

195З увагай да людзей і з клопатам пра іх — такога прынцыпу ў сваёй рабоце на пасадзе старшыні прафсаюзнага камітэта былога саўгаса імя Маркава заўсёды прытрымлівалася Таіса Іванаўна Ладзіс. Жанчына займала гэту пасаду з 1983 па 1994 гады.

— Нарадзілася я ў вёсцы Беляі, — кажа наша суразмоўца. — Пасля школы паступіла ў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, па заканчэнні якога атрымала спецыяльнасць “агранамія”. Будучы маладым спецыялістам два гады працавала ў Верхнядзвінскім раёне. Але ж не змагла там застацца назаўсёды, бо вельмі хацела вярнуцца ў родныя мясціны. У саўгасе імя Маркава мне прапанавалі пасаду брыгадзіра агародніцкай брыгады. Я згадзілася. Затым некаторы час з’яўлялася аграномам сельгаспрадпрыемства.

На адным з чарговых прафсаюзных сходаў працаўнікоў гаспадаркі мяне абралі старшынёй прафкама саўгаса імя Маркава. Было гэта ў 1984 годзе. Дарэчы, улічваючы той факт, што колькасць членаў прафсаюза была вялікай, пасада старшыні прафкама з’яўлялася вызваленай. Таму я цалкам займалася толькі прафсаюзнымі справамі. А гэта і распрацоўка калектыўных дагавораў, дзе абавязковымі былі ўмовы матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, і прадастаўленне працуючым разнастайных ільгот, арганізацыя экскурсійных паездак і іншае. Працаваць было цікава і лёгка, бо людзі заўсёды ішлі насустрач. Разам мы абмяркоўвалі планы работы, разам увасаблялі ў жыццё задуманае.

У цяперашні час работнікі не маюць такога энтузіязму, з якім працавалі мы. І гэтаму ёсць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны. Тым не менш, упэўнена, што прафсаюзны рух, які з году ў год мацнее і развіваецца ў нашай краіне, будзе ў далейшым лакаматывам для ўвасаблення ў жыццё мар і жаданняў працуючай моладзі, абароны правоў і інтарэсаў работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў.

Гэту думку Таісы Іванаўны раздзяляюць і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, прадстаўнікі адміністрацыі КУВСП імя Маркава, якія павіншавалі ветэрана прафсаюзнага руху са святам працы і 115-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі, уручылі жанчыне памятны падарунак.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика