1 траўня ўначы месцамі будуць замаразкі, а ўдзень — да +18
30.04.2019 16:08
—
Разное
|
pixabay.com 1 траўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны, днём па паўднёвым усходзе — парывісты. Уначы будзе ад +1 да +6, месцамі прагназуюцца замаразкі 0...-2. Удзень чакаецца 11-18 вышэй за нуль. 2 траўня будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па паўднёвым усходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні ўмераны. Уначы сіноптыкі прагназуюць 1-7 са знакам "плюс", месцамі замаразкі да 0...-2. Удзень чакаецца 12-18 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 1 траўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым усходзе краіны... |
|