Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Кобрыншчыны!. 21.by

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Кобрыншчыны!

03.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі! 9 мая 1945 года – памятная і ўрачыстая дата ў гісторыі нашага народа.


74-ы раз Рэспубліка Беларусь адзначае ўсенароднае свята – сімвал ратнай доблесці, мужнасці, славы і адвагі народа-пераможцы.

Гэты дзень дарагі кожнай беларускай сям’і. З Днём Перамогі віншуюць родных і блізкіх, якія перажылі ваеннае ліхалецце, успамінаюць тых, хто аддаў сваё жыццё ў баях за Радзіму, і тых, хто прапаў без вестак. Мы выказваем словы шчырай удзячнасці старэйшаму пакаленню за Вялікую Перамогу! Нізкі паклон франтавікам – жывым і загінуўшым! Дзякуй тым, хто каваў перамогу ў тыле!

Паважаныя ветэраны!

Ваш подзвіг вечна будзе жыць у сэрцах мільёнаў беларусаў. Вы падарылі нам магчымасць працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і моладзь на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці. Ваша жыццё і лёс – прыклад адзінства народа і служэння Бацькашчыне.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, невычэрпнай энергіі на доўгія гады, мірнага неба над галавой!

Са святам!

З Днём Вялікай Перамогі!

Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт.

Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Кобрыншчыны!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика