Больш за сотню навучэнцаў Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў – удзельнікаў унутрышкольнага конкурсу “Промні надзеі-2019” — атрымалі ўзнагароды падчас правядзення ў гэтай незвычайнай навучальнай установе канцэрта-ўзнагароджання “Мы запальваем зоркі”.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі граматы, пераможцы – дыпломы ды кубкі, а Гран-пры журы аднагалосна прысудзіла Юліане Занька (клас фартэпіяна, выкладчык – Святлана Грыгаран).
Уладальнікі прызавых месцаў выканалі лепшыя творы. Публіка гарачымі воплескамі вітала выступленні кожнага юнага музыканта.
Антон САСНОЎСКІ.
(Visited 5 times, 5 visits today)