74-ю гадавіну Вялікай Перамогі адзначылі жыхары Шумілінскага раёна. 21.by

74-ю гадавіну Вялікай Перамогі адзначылі жыхары Шумілінскага раёна

10.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад нашчадкаў Перамогі – дзякуй!

Яшчэ адзін мірны радасны май. Мы святкавалі яго ярка і шчыра, як і належыць нашчадкам Вялікай Перамогі. За сябе, за дзядулю, што ўсміхаецца з пацёртага ваеннага фотаздымка, за навек пахаванага ў акопе салдата...
Вялікая Айчынная вайна – боль кожнай без выключэння беларускай сям’і. Ён не заціхае з гадамі. Ён перадаецца з пакалення ў пакаленне. І сённяшнія дзеці з гордасцю ўзнімаюць партрэты сваіх прадзедаў і становяцца ўдзельнікамі акцыі “Беларусь помніць”. Ад галоўнай плошчы праз цэнтр горада пад гукі духавога аркестра прайшлі шумілінцы, трымаючы ў руках партрэты пераможцаў.


Урачыстасці прадоўжыў мітынг “Дзякуй вам за цішыню” на брацкіх могілках. За гады акупацыі больш за пяць тысяч жыхароў Шумілінскага раёна загінулі ад рук ворага, 133 вёскі ператвораны ў попел, 8 з іх унесены ў доўгі спіс на мемарыяльным комплексе “Хатынь”.
– Мы ганарымся подзвігамі нашых землякоў, – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу кіраўнік раёна Алег Быкаў. – На Шуміліншчыне дзейнічала Сіроцінская партызанская брыгада імя Сямёна Кароткіна. Яе партызаны знішчалі гарнізоны, падрывалі эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі. Навечна застанецца ў памяці подзвіг трыццаці васьмі юных мсціўцаў з Обальскага камсамольскага падполля.
Алег Пятровіч назваў імёны нашых землякоў – Герояў Савецкага Саюза – Зінаіды Партновай, Ефрасінні Зяньковай, Пятра Акуцыёнка, Дзмітрыя Мінчугова, Мікалая Спірыдзенкі, Мікалая Ласкунова.
На тэрыторыі раёна 58 брацкіх могілак, увекавечана памяць аб 11600 воінах, якія аддалі свае жыцці за сваю Радзіму. Больш за дзве тысячы імён вызваліцеляў яшчэ не ўстаноўлены. Дзякуючы нястомнай карпатлівай рабоце па ўвекавечанні памяці загінуўшых у гады вайны, мемарыяльныя пліты на брацкіх могілках папаўняюцца новымі імёнамі. З розных куткоў былога Савецкага Саюза да нас прыязджаюць родныя салдат, што загінулі, вызваляючы Шумілінскі раён.
За значны ўклад у ветэранскі рух і актыўную работу па ўвекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў была ўзнагароджана адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Карніловіч. Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у ветэранскім руху, значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення атрымала ветэран працы Кацярына Палоўнікава. Падзяка старшыні аблвыканкама была ўручана Генадзю Шынкевічу, актывісту раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў.
Да вечнага агню ляглі вянкі і кветкі, удзельнікі ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.
У гарадскім парку і на іншых пляцоўках горада і раёна былі арганізаваны разнастайныя забаўляльныя мерапрыемствы. Апладысментамі сустракалі гледачы нумары канцэрта “І Перамогі песня ў квецені садоў гучыць”. Артысты зрабілі ўсё магчымае, каб гэты дзень стаў радасным і запамінальным.
Сваіх аматараў знайшла спартыўна-забаўляльная праграма “Перамога будзе за намі” і ваенізаваная эстафета “Наперад да Перамогі”. Каля музея разгарнуўся выставачны праект “9 мая. Памяць – загінуўшым. Памяць – жывым”. Гуляючы па святочным парку, можна было стаць удзельнікам тэатралізаванай інсталяцыі “Дарогі вайны – дарогі Перамогі”, трапіць на майстар-клас “Паштоўка франтавіку”, пакаштаваць франтавы паёк, напісаць пісьмо на фронт. Працавалі шматлікія атракцыёны, ладзіўся святочны гандаль.
Увечары паўнапраўнымі гаспадарамі месца гулянняў стала моладзь. Завяршыўся Дзень Перамогі акцыяй “Свечка Памяці”.
Тэкст і фота Наталлі ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №36 ад 11.05.2019 г.


У рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь помніць» прайшло шэсце «Слава героям Шумілінскага краю».


Члены раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў» на мітынгу.


Падчас канцэрта не было свабодных месцаў.


Папулярныя песні ваенных гадоў спявалі ў музычнай гасцёўні ў парку.

У гонар свята – спартыўныя перамогі.



Увечары моладзь Шуміліншчыны сабралася на акцыю «Свечка Памяці».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад нашчадкаў Перамогі – дзякуй! Яшчэ адзін мірны радасны май. Мы святкавалі яго ярка і шчыра, як і належыць нашчадкам Вялікай Перамогі. За сябе, за дзядулю, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика