Прадстаўнікі раённай улады певіншавалі напярэдадні Дня Перамогі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
11.05.2019
—
Разное
|
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Іванавіч Кашэль у цяперашні час пражывае ў сваёй дачкі Людмілы ў Глыбоцкім раёне. Ветэрану ўжо споўнілася 97 год, але ён па-ранейшаму добра памятае падзеі суровай вайны, пасляваенны час. Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі ўручыў мужчыне Ганаровую грамату Віцебскага аблвыканкама і грашовую прэмію. Старшыня Лужкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Мікалаеўна Краснадубская прывезла Івану Іванавічу пакет з прадуктамі харчавання ад КУВСП “Гарадзец”. У гэтай гаспадарцы Іван Іванавіч працаваў да выхаду на пенсію. У вёсцы Варонка пражывае Матрона Калінаўна Сямёнава. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны яна была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вяртання ў родныя мясціны працавала ў мясцовай гаспадарцы. Юрый Анатольевіч павіншаваў Матрону Калінаўну са святам, уручыў ёй Падзяку старшыні Віцебскага аблвыканкама і Падзяку старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама, а таксама грашовую прэмію. Сяргей РАЙЧОНАК. |
|