П'яны берасцеец жорстка забіў ката на дзіцячай пляцоўцы. 21.by

П'яны берасцеец жорстка забіў ката на дзіцячай пляцоўцы

20.05.2019 14:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кот на вуліцы / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У Брэсце 30-гадовы мужчына жорстка забіў ката на дзіцячай пляцоўцы ў двары жылога дома. У момант расправы з жывёлай ён быў п'яны. Берасцеец тройчы ўдарыў ката аб бардзюр, у выніку чаго жывёла памерла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганну Івашчанка.

Пра здарэнне ў міліцыю паведаміў неабыякавы мясцовы жыхар. Зараз у дачыненні да жывадзёра Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.1 ст.339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёламі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кот на вуліцы / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё У Брэсце 30-гадовы мужчына жорстка забіў ката на дзіцячай пляцоўцы ў двары жылога дома. У момант расправы з жывёлай ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика