Беларусы затрымалі расіяніна, які вяртаўся з ЕС з рарытэтным пісталетам. 21.by

Беларусы затрымалі расіяніна, які вяртаўся з ЕС з рарытэтным пісталетам

23.05.2019 13:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


customs.gov.by

42-гадовы грамадзянін Расіі вяртаўся з Еўрасаюза на радзіму праз Беларусь. Ён ехаў у якасці пасажыра ў аўтамабілі Lexus. У пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы ў яго знайшлі агнястрэльную зброю і антыкварыят. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, мужчына нічога не дэклараваў. Аднак мытнікі вырашылі праверыць аўтамабіль і знайшлі карціны, рэпрадукцыі, амаль стогадовую казачую шашку, штык і двухствольны пісталет.

Эксперты прыйшлі да высновы, што пісталет з крэмневым замком з'яўляецца агнястрэльнай зброяй. Паколькі расіянін не меў дазволу на яго правоз праз мяжу, то была распачата крымінальная справа. За недэклараванне тавараў найхутчэй ён атрымае штраф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
customs.gov.by 42-гадовы грамадзянін Расіі вяртаўся з Еўрасаюза на радзіму праз Беларусь. Ён ехаў у якасці пасажыра ў аўтамабілі Lexus. У пункце пропуску "Брузгі" на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика