Экалагічная катастрофа ў Валожынскім раёне: у раку трапілі адкіды. 21.by

Экалагічная катастрофа ў Валожынскім раёне: у раку трапілі адкіды

26.05.2019 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Скрыншот

Экалагічная катастрофа ў Валожынскім раёне: у маленькую раку Валожынка трапілі адкіды з помпавай станцыі. Як паведамляе АНТ, вада ў рацэ зрабілася малочнага адцення і засмярдзела, а прыбярэжная трава пакрылася жоўтай плёнкай. Камунальныя службы занадта позна выявілі праблему.

Прычынай здарэння стала аварыя на помпавай станцыі, праз якую адкіды трапілі ў ваду без ачысткі праз аварыйны скід. Пад пагрозай забруджання не толькі Валожынка, але таксама Іслач, у якую ўпадае гэтая рака. Брудныя рэчывы могуць трапіць і ў Нёман праз Іслач.

Валожынскаму камунальнаму прадпрыемству выставілі штраф, шкода навакольнаму асяроддзю ацэненая ў 33 тысячы рублёў.

Узровень забруджання вады пакуль не называюць. Вядуцца даследаванні пробаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот Экалагічная катастрофа ў Валожынскім раёне: у маленькую раку Валожынка трапілі адкіды з помпавай станцыі. Як паведамляе АНТ, вада ў рацэ зрабілася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика