У Лепелі загінуў двухгадовы хлопчык. 21.by

У Лепелі загінуў двухгадовы хлопчык

27.05.2019 21:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У Лепелі праваахоўнікі знайшлі цела двухгадовага хлопчыка. Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA, а пазней афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава пацвердзіла агенцтву БЕЛТА.

Жыхарка Лепеля ззвярнулася ў міліцыю 27 траўня каля 8:30. Яна распавяла, што гуляла ў парку з двухгадовым сынам, а потым ён знік. Пазней хлопчыка нібыта бачылі з мужчынам. Маці нават апісала прыкметы гэтага мужчыны. 

Асабісты склад РАУС быў падняты па трывозе. Міліцыянты абследавалі парк і прылеглую тэрыторыю, апыталі магчымых відавочцаў інцыдэнту. Ратавальнікі шукалі дзіця ўздоўж берагавой лініі возера і ракі, а дно ракі абследавалі вадалазы.

Справа праяснілася, калі праваахоўнікі вывучылі запісы з відэакамераў. На іх быў зафіксаваны ранішні маршрут жанчыны і было бачна, што ішла яна без дзіцяці. Следча-аператыўная група знайшла цела хлопчыка ў гаспадарчай пабудове каля дома.

Праваахоўнікі высвятляюць прычыну смерці дзіцяці. 

Паводле звестак блогера NEXTA, жанчына зараз на сёмым месяцы цяжарнасці. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У Лепелі праваахоўнікі знайшлі цела двухгадовага хлопчыка. Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA, а пазней афіцыйная прадстаўніца УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика