Падазраванага ў замаху на егера ў Крупскім раёне знайшлі на могілках з агнястрэльным раненнем. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, мяркуецца, што мужчына застрэліўся. Гэта жыхар Барысаўскага раёна, яму было 59 гадоў. Абставіны смерці высвятляюцца.
Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 26 траўня ў лесе каля вёскі Вялікія Жаберычы егер паспрабаваў праверыць дакументы ў невядомага мужчыны з паляўнічай стрэльбай. У адказ той стрэліў егеру ў галаву. Паранены знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Крымінальную справу распачалі за замах на забойства асобы ў сувязі са здзяйсненнем ёй службовай дзейнасці. Стралок уцёк. На наступны дзень з'явілася інфармацыя пра яго затрыманне, але сілавікі памыліліся, гэта быў не той чалавек (затрымлівалі нейкага "жыхара сталіцы").
Сайт nn.by даведаўся падрабязнасці пра стралка. Ён — ураджэнец Вялікіх Жаберычаў, жанаты, мае дарослага сына. Мужчына жыў з сям'ёй у суседнім аграгарадку Лошніца, але прыглядаў за домам у роднай вёсцы, які яму дастаўся пасля смерці бацькоў. Ён хадзіў на паляванне і рыбалку (мясцовыя жыхары дапускаюць, што браканьерыў). Калі пасля здарэння сілавікі абходзілі вёску, яны пабачылі адчыненую хату, а ў ёй знайшлі браканьерскі набор. Пачалі шукаць гаспадара. Яго цела знайшлі на могілках, каля магілы бацькоў.
Следчы камітэт Падазраванага ў замаху на егера ў Крупскім раёне знайшлі на могілках з агнястрэльным раненнем. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта,...