Напрыканцы мінулага тыдня на базе гімназіі прайшоў раённы бацькоўскі сход
31.05.2019
—
Разное
|
За дзяцей усе ў адказеВалянціна КОРБАЛЬ. v.korbal@gzt-akray.by Канец вучэбнага года — час не толькі падвесці вынікі чарговага навучальнага этапу, але і спланаваць летнія канікулы, каб яны атрымаліся максімальна цікавымі і карыснымі. А яшчэ перыяд абавязкова павінен быць для дзяцей рознабакова бяспечным. Аб гэтым і ішла гаворка на раённым бацькоўскім сходзе, які меў адпаведную назву — “За бяспечнае лета”. Распачалося мерапрыемства на творчай ноце — з тэматычнага выступлення агітбрыгады СШ № 4, а потым намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна ў звароце падкрэсліла, што агульная задача школы, бацькоў і грамадскасці — зрабіць так, каб дзеці ў верасні вярнуліся ў свае навучальныя ўстановы адпачыўшымі і здаровымі. У многім менавіта ад сям’і залежыць забеспячэнне што-дзённай і рознабаковай бяспекі, проста трэба дадаць пільнасці і прадбачлівасці. Найбольш частыя злачынствы ў падлеткавым асяроддзі — крадзяжы, сярод правапарушэнняў прэвалююць ужыванне спіртных напіткаў і знаходжанне на вуліцы без суправаджэння дарослых пасля 23 гадзін, што і адзначыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вячаслаў Яшкін. Лета — гэта вольны час хлопчыкаў і дзяўчынак, далёка не заўсёды запоўнены станоўчымі справамі, таму прафілактычную работу варта толькі ўзмацніць, прыклаўшы сумесныя намаганні. Абмяркоўваліся ў час сустрэчы і іншыя важныя пытанні. У прыватнасці, начальнік аддзялення па наркакантролі і супраць-дзеянні гандлю людзьмі РАУС Ігар Каркоўскі расказаў аб прафілактычнай рабоце па ўжыванні наркатычных, таксічных, псіхатропных рэчываў, пра шкодны ўплыў на здароўе падрастаючага пакалення і адказнасць бацькоў. Тэму працягнуў урач-нарколаг ЦРБ Алег Палкін, які падрабязна спыніўся на прафілактыцы ўжывання непаўналетнімі алкаголю. Дзяржаўтаінспектар Аляксей Джулай расказаў аб правілах паводзін на дарогах, а начальнік РАНС Ігар Логвін — аб недапушчэнні ўчынення дзецьмі пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Урач-гігіеніст райЦГЭ Ксенія Рак распавядала аб захаванні здароўя школьнікаў у летні перыяд, а матрос-ратавальнік выратавальнай станцыі Павел Грашчанка — пра паводзіны на вадзе. Уся пачутая, а потым, думаецца, і пераасэнсаваная прысутнымі на сходзе інфармацыя павінна толькі спрыяць бяспечнаму лету юных жыхароў Асіповіччыны. Няхай канікулы пакінуць ва ўсіх толькі добрыя ўспаміны! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За дзяцей усе ў адказе Валянціна КОРБАЛЬ. v.korbal@gzt-akray.by Канец вучэбнага года — час не толькі падвесці вынікі чарговага навучальнага этапу, але і спланаваць летнія... |
|