Сабака ў Гродне пакусаў сямігадовую дзяўчынку
03.06.2019 15:00
—
Разное
|
newgrodno.by Сямігадовая дзяўчынка ў Гродне пацярпела ад укусаў сабакі, Здарэнне адбылося ўдзень 2 чэрвеня. Гродзенка адпусціла дачку ў шапік па вуліцы Агінскага па квас. Праз нейкі час дзяўчынка вярнулася дадому і распавяла, што яе за локаць укусіў сабака. Дзяўчынка праходзіла міма летняй кавярні, дзе за столікам сядзеў 31-гадовы мужчына з сабакам — "пароды метыс", перадае гродзенская міліцыя. Сабака быў на павадку і з мацерчатым наморднікам. Паведамляецца, што дзяўчынка не набліжалася да жывёлы і не спрабавала яе пагладзіць, але ў нейкі момант сабака ўкусіў яе за локаць. Пасля гэтага мужчына са сваім гадаванцам сышоў з кавярні. Але здарэнне пабачыў мясцовы жыхар, які пайшоў за ім следам і паведаміў пра ўсё ў міліцыю. Дзяўчынцы прызначылі лячэнне ў бальніцы. Яе маці напісала заяву ў міліцыю. Судова-медыцынская экспертыза вызначыць цяжкасць прычыненых пашкоджанняў. Дарэчы, на пачатку 2019-га гэты сабака пакусаў хлопчыка-першакласніка. Тады гаспадара аштрафавалі за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
newgrodno.by Сямігадовая дзяўчынка ў Гродне пацярпела ад укусаў сабакі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося ўдзень 2 чэрвеня....
|
|