Отремонтируют ли путепровод в Осиповичах?. 21.by

Отремонтируют ли путепровод в Осиповичах?

07.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На майскім пасяджэнні абласнога штаба па навядзенні парадку на зямлі Асіповіцкі раён не хвалілі, але асабліва і не крытыкавалі. Трымацца ў катэгорыі “і іншыя” непачэсна, толькі будзем рэалістамі: добраўпарадкаванне — працэс шматвектарны і затратны, таму яго вынікі заўсёды абмяжоўваюцца колькасцю першачарговых праблем, аб’ёмам рэсурсаў, якія можна выдзеліць на іх вырашэнне, і наяўнасцю перашкод, што замінаюць набліжэнню “чыстай будучыні”.

Пазітыў

З колькаснымі паказчыкамі па выкананні комплексу мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў раёне ўсё нармальна: па выніках работы за студзень-красавік выкананы ўсе 36 даведзеных заданняў. Сёння ў прыярытэце работы з вулічна-дарожнай сеткай, і яны ідуць рытмічна.

Зроблены ямачны рамонт вуліц у паселішчах, бягучы рамонт праезнай часткі вуліц Карла Маркса, Дзмітрыева, Рымы Кунько ў Асіповічах. Ужо часткова “рэанімаваны” пад’езд да Верайцоў з боку шашы М5, знойдзены сродкі для асфальтавання дарогі паміж вёскамі Лабковіца і Яноўка. Не выключана, што адбудуцца нейкія зрухі ў стане аўтамабільнага пуцеправода на вуліцы Сташкевіча: праектна-каштарысная дакументацыя рэканструкцыі аб’екта адпраўлена на экспертызу.

Як заўсёды летам, узнаўленне асфальтавага пакрыцця спалучаецца з рамонтам падземных камунікацый. Перасячэнне ведамасных інтарэсаў увасабляецца па-рознаму. На Ленінскай часова пракладзены надземны труба-правод для падачы гарачай вады падчас замены стацыянарнага — падземнага. А вось замена цепласетак і каналізацыйнага калектара па Гагарына вымусіла “перарэзаць” вуліцу Сумчанкі, што стварыла шмат нязручнасцей. Аднак работы там будуць скончаны ў самыя кароткія тэрміны.

Не пазітыў

Цытата са справаздачы рай-інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб выніках кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства ў галіне навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторый за 5 месяцаў года: “Адсутнасць належнай сістэмы работы і, як вынік, — несвоечасовасць выпраўлення парушэнняў”.

Такія словы — ёмістая характарыстыка галоўнай перашкоды на шляху да стабільна добраўпарадкаванай Асіповіччыны. Як ужо ўзгадвалася, гэта патрабуе выдаткаў сіл, часу, грошай і арганізаванасці ад усіх землекарыстальнікаў. Калі чагосьці з пералічанага не хапае, парадак трымаецца выключна на аўтарытэце кантралюючых органаў. “Чысціня пад прымусам” — не лепшы варыянт, але ж ці ёсць альтэрнатыва?

Па інфармацыі УАЗ “Асіповіцкі райЦГЭ”, у чыёй кампетэнцыі нагляд за санітарным станам паселішчаў і прадпрыемстваў, сёлета абследаваны — прычым некаторыя неаднаразова — 156 населеных пунктаў, 775 тэрыторый гаспадарчых аб’ектаў. Хібы выяўляліся ў 50% праверак, на агульным фоне выдзяляюцца ў горшы бок сельгаспрадпрыемствы: парушэнні санзаканадаўства ёсць у кожнай гаспадарцы.

Разруха ў галовах

Што ж тычыцца жыхароў горада і раёна, то сваю зямлю людзі трымаюць у належным стане, а да масіваў, што ўваходзяць у дзяржлесфонд, з’яўляюцца часткай тэрыторый калектыўнага валодання — садаводчых таварыстваў ці гаражных кааператываў, — падыходы іншыя.

Класічны прыклад двайных стандартаў — адносіны абывацеляў да пустэчы за вытворчым участкам ААТ “Бабруйскі КХП”, дзе некалі быў “шыкоўны” несанкцыянаваны сметнік. Дабіцца разумення, што больш сюды вывозіць адыходы нельга, не атрымліваецца ўжо гадоў дзесяць. Чарговая спроба перавыхавання землякоў — высаджванне тут паўтысячы дрэў. Будзем спадзявацца, што гэта дзейсная мера…

Матэрыял падрыхтаваны з дапамогай начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Наталлі Гапоненка.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

d.savrickiy@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На майскім пасяджэнні абласнога штаба па навядзенні парадку на зямлі Асіповіцкі раён не хвалілі, але асабліва і не крытыкавалі. Трымацца ў катэгорыі “і іншыя”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика