На ўсходзе Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — навальніцы
09.06.2019 14:10
—
Разное
|
gomel.today На ўсходзе Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле прагнозу Белгідрамету, пасля 19:00 у нядзелю тут чакаюцца навальніцы, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, у асобных раёнах магчымы град, перадае Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца сёння на большай частцы тэрыторыі краіны. Пры гэтым у бліжэйшыя дні захаваецца спякотнае надвор’е, месцамі будзе болей за +30 градусаў. Тэмпература паветра цяпер на 5-7 градусаў перавышае кліматычную норму. На сёння ў 13 раёнах Беларусі ўведзеная забарона на наведванне лясоў праз высокую пажарную небяспеку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gomel.today На ўсходзе Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле прагнозу Белгідрамету, пасля 19:00 у нядзелю тут чакаюцца навальніцы, месцамі...
|
|