Вызваляў Польшчу. Узгадваем нашых знакамітых землякоў. 21.by

Вызваляў Польшчу. Узгадваем нашых знакамітых землякоў

14.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На тэрыторыі гэтай краіны і пахаваны наш зямляк з Асмолава Пётр Георгіевіч  Дзецкі. На могілках Савецкай Арміі горада Гданьска Паморскага ваяводства, вуліца генерала А. Гелгуда, участак № 1, Брацкая магіла, парадкавы нумар 759/117. Яго астанкі былі перанесены  сюды ў канцы 40-х гадоў. Спачатку быў пахаваны на паўднёва-заходняй ускраіне горада Оліва Гданьскага ваяводства, дзе загінуў 25 сакавіка 1945 года. Паведамленне аб гэтым атрымала ў Асмолаве яго жонка Агаф’я Іосіфаўна.

 

…Пётр Дзецкі нарадзіўся ў 1902 годзе. На фронт Нясвіжскі  ваенкамат прызваў яго восенню 1944-га. Ваяваў стралком 342-га стралковага палка 136-й стралковай Кіеўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Багдана Хмяльніцкага  дывізіі 47 стралковага  корпуса 70-й арміі 2 Беларускага фронту. Яго дывізія са студзеня 1945 г. наступала ў Польшчы па маршруце Модлін-Плоцк-Торунь падчас Усходне-Прускай стратэгічнай  наступальнай аперацыі, якая  доўжылася з 13 студзеня да 25  красавіка 1945 г. У лютым дывізія  наступала ў кірунку Хойніцэ, затым павярнула на паўночны  ўсход. 30 сакавіка войскі 2 Беларускага фронту авалодалі нямецкім горадам Данцыг (цяпер  гэта польскі Гданьск).

Падрыхтавала  Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі гэтай краіны і пахаваны наш зямляк з Асмолава Пётр Георгіевіч  Дзецкі. На могілках Савецкай Арміі горада Гданьска Паморскага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика