Заведующая Еремичским ФАПом Марина Мельникова не боится сложностей своей профессии. 21.by

Заведующая Еремичским ФАПом Марина Мельникова не боится сложностей своей профессии

16.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тое, што праца ўрача з’яўляецца складанай, але пры гэтым самай неабходнай у свеце – аксіёма, якая не патрабуе доказаў. Але, калі ў горадзе па большай частцы ў кожнага доктара свая спецыялізацыя, то супрацоўнік сельскіх фельчарска-акушэрскіх пунктаў павінен адначасова выконваць ролю і тэрапеўта, і педыятра, і гінеколага. Здаецца, ці магчыма гэта ўвогуле? Загадчык Ярэміцкага ФАПа Марына Уладзіміраўна Мельнікава лічыць, што так. Галоўнае – працаваць на працягу трыццаці гадоў не толькі ў суладдзі з людзьмі, але і з самім сабою.


Скончыўшы Мінскі медыцынскі каледж, юную дзяўчыну накіравалі працаваць у далёкую Гомельскую вобласць нягледзячы на тое, што малой радзімай Марыны Уладзіміраўны была Карэліччына. Але жыццё на ўсходзе Беларусі аказалася шчаслівым – там жанчына выйшла замуж, нарадзіла дачку, а потым вярнулася дамоў і ўладкавалася ў мясцовы ФАП, дзе дапамагае вяскоўцам ужо на працягу трыццаці гадоў.

Зараз фельчарска-акушэрскі пункт у асобе яго загадчыка і санітаркі абслугоўвае 561 чалавека з 7 населеных пунктаў – Ярэміч, Вялікай Вобрыны, Сіняўскай Слабады, Рудзьмы, Антанёва і Чорнай. З агульнай колькасці пацыентаў у Марыны Уладзіміраўны 67 дзяцей. Вось і падчас размовы на ФАП завітала маленькая Лізавета са сваёй бабуляй Святланай Віктараўнай Сабалеўскай.

– У нас сітуацыя не крытычная, але непрыемная, – уключаецца ў размову бабуля. – Учора нашу прыгажуню пакусалі… камары! Добра яшчэ я, але ж гэта дзіцё… Цяжка глядзець, як яна ўся чэшацца, таму і звярнуліся па дапамогу.

Дарэчы, нагоды для візітаў на ФАП заўсёды розныя, але ў пераважнай большасці аснову складаюць павышаны ціск і хваробы сэрца. Як расказвае Марына Уладзіміраўна, людзі звяртаюцца да яе і ноччу. Раней тэлефанавалі часцей, зараз – наадварот. Звязана гэта з тым, што з цягам часу вяскоўцы ўсё ж такі запамінаюць, якія лекі і ў якіх выпадках трэба прымаць. Можна лічыць, што інфармаванне і своесаблівая прапаганда даюць свой плён.

Працы ў сельскага доктара шмат. Гэта і дыспансэрызацыя, і падворныя абыходы, і дзіцячыя прафілактычныя агляды. Часу на сябе ў загадчыка ФАПа амаль няма: добра, што сын і дачка ўжо дарослыя, таму не трэба пакідаць іх адных… А раней, прызнаецца жанчына, было і такое. Ды і ці існаваў іншы варыянт, калі ты – адзіная надзея і дапамога для шасці сотняў чалавек?..

– Ведаеце, гэта чалавек з вялікай літары. Ніколі не адкажа, заўсёды выслухае і дасць параду. Яна сапраўды нас ратуе, таму нават думаць балюча, што б з намі сталася, каб не Марына Уладзіміраўна… Залаты чалавек, проста залаты, – з слязьмі на вачах заканчвае размову жыхарка Ярэміч і накіроўваецца з унучкай дадому.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што праца ўрача з’яўляецца складанай, але пры гэтым самай неабходнай у свеце – аксіёма, якая не патрабуе доказаў. Але,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика