ДАІ ў Барысаве ўчыніла пагоню за матацыклістам (відэа). 21.by

ДАІ ў Барысаве ўчыніла пагоню за матацыклістам (відэа)

17.06.2019 22:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У Барысаве 14 чэрвеня каля 21.00 нарад ДАІ звярнуў увагу на матацыкл "Хонда", на якім ехаў малады чалавек. Інспектары загадалі яму спыніцца, але кіроўца праігнараваў патрабаванне, інфармуе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Даішнікі кінуліся ў пагоню. Малады чалавек спрабаваў уцячы па гарадскіх вуліцах. Але прыкладна праз хвіліну машына ДАІ прыціснула матацыкл да ўзбочыны дарогі і прымусіла спыніцца. 

Выявілася, што за рулём быў 20-гадовы мясцовы жыхар. Правоў кіравання ў хлопца ніколі не было. 

На яго склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы, а матацыкл адправілі на штрафстаянку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У Барысаве 14 чэрвеня каля 21.00 нарад ДАІ звярнуў увагу на матацыкл "Хонда", на якім ехаў малады чалавек. Інспектары загадалі яму спыніцца, але кіроўца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика