Робаты ў Мінкавічах заменяць аператараў у даільнай зале
26.06.2019 11:06
—
Разное
|
>
Сельскую гаспадарку сёння не ўяўляем без сучасных тэхналогій, бо гэта аснова эфектыўнасці і якасці, мінімальная залежнасць ад чалавечага фактара, а яшчэ – прыцягальнасць для маладых, што даўно не згодныя працаваць “на сяле” дзедаўскім спосабам. Не раз “Белавежскі” быў першапраходцам у справе ўкаранення новых тэхналогій як у земляробстве, так і ў жывёлагадоўлі. Тым часам тут пачалася рэалізацыя маштабнага праекта – глыбокая рэканструкцыя малочнатаварнай фермы “Мінкавічы”, дзе будзе працаваць робататэхніка, якая цалкам заменіць аператараў машыннага даення. Будаўнічыя работы пачаліся сёлета ў сакавіку адначасова на старых збудаваннях і будоўлі новых. Як зазначае начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва і рамонту ААТ “Белавежскі” Аляксандр Чапялюк, на першым часе дзеля эканоміі сродкаў работы выконваюцца гаспадарчым спосабам: працуе будаўнічая брыгада “Белавежскага”. Па меры неабходнасці будуць прыцягвацца спецыялізаваныя арганізацыі, у т. л. для будаўніцтва сістэм водазабеспячэння і каналізацыі. У выніку ферма будзе разлічана на ўтрыманне 1 тыс. галоў жывёлы. Даільная зала з унікальнай робататэхнікай стане тут самай сучаснай “ізюмінкай”. Як вядома, падобныя фермы апраўдваюць сябе там, дзе высокія надоі малака. На МТФ “Каралін” ужо карыстаюцца паслугамі робата, які задзейнічаны на апошняй стадыі даення – апрацоўцы вымені. Там у даільнай зале працуе “карусель” на 40 кароў, і абслугоўваюць устаноўку аператары машыннага даення. Тая ж шведская кампанія ДэЛаваль забяспечыць ферму “Мінкавічы” падобнай новай устаноўкай, але на 24 даільныя месцы. Два робаты будуць рыхтаваць групу кароў да даення – абмываць и сушыць вымя, яшчэ два – надзяваць даільныя стаканы, а пасля даення пяты робат апрацуе вымя. Прадугледжаны и модуль для мыцця стаканаў, а яшчэ адзін будзе абмываць платформу вадой. Пасля даення, дзякуючы камп’ютарнай праграме і селекцыйным варотам, кожная з кароў пойдзе вызачаным ёй шляхам: на сваё месца або на лячэнне ці кармленне. Калі рагуля па нейкай прычыне застанецца нявыдаенай, разумныя вароты вернуць яе на паўторнае даенне… Цэх раздою на дзесяць даільных месцаў з устаноўкай “ёлачка” пачне працаваць ужо сёлета. Цалкам абноўлены выгляд ферма “Мінкавічы” набудзе на працягу двух гадоў. Эфект, разлічаны на перспектыву. Галіна НОВІК. Фота Віталія ДУЛЕВІЧА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельскую гаспадарку сёння не ўяўляем без сучасных тэхналогій, бо гэта аснова эфектыўнасці і якасці, мінімальная Сообщение Робаты ў Мінкавічах заменяць аператараў...
|
|