Выйшла новая кніжка горацкіх аўтараў. 21.by

Выйшла новая кніжка горацкіх аўтараў

26.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


 

“Дарогі памяці жывыя…” — пад такой назвай да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выйшаў у свет новы калектыўны зборнік твораў горацкіх аўтараў. Гэта добры падарунак для жыхароў нашага краю на Дзень горада, які адзначаецца 26 чэрвеня.

 


Ініцыятарам стварэння і выдання кнігі выступіла народнае літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова» (кіраўнік – Людміла Дзеружкова), якое дзейнічае пры раённым музеі. Фота Міхаіла Ляўцова

 

Вялікая Айчынная вайна — самая страшэнная, разбуральная і жорсткая ў гісторыі нашай краіны і ўсяго свету. Прайшло 74 гады пасля яе заканчэння. Глыбокі след вайна пакінула ў жыцці цэлых народаў. Перамога дасталася занадта вялікай цаной. Жывая памяць пра тых, хто загінуў у час бязлітаснай вайны, і аб тых, хто выжыў і яшчэ побач з намі, назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Усенародная трагедыя, нягледзячы на час, да глыбіні душы кранае і зараз. Свята шануюць гэтую памяць і на Горацкай зямлі. Дзве даты — 12 ліпеня 1941 года, калі фашысты захапілі наш горад, і 26 чэрвеня 1944 года, калі Горацкі раён быў вызвалены падчас наступальнай аперацыі «Баграціён» — значныя для ўраджэнцаў і жыхароў нашага краю. Першую дату прыгадваюць з сумам у душы, другую адзначаюць с радасцю і падзякай тым, хто кожны дзень набліжаў Перамогу, падарыў нашчадкам мірнае неба.

Безумоўна, вельмі цяжкімі былі гады нямецкай акупацыі. Але не меней складанае становішча разгортвалася пасля яе. Трэба было падымаць родны край, наладжваць мірнае жыццё: ад быту да сельскай гаспадаркі, ад прамысловасці да адукацыі і медыцыны. З усімі нягодамі справілася насельніцтва, самааддана працавалі, верылі ў лепшую будучыню. І цяпер наш Горацкі раён, як і іншыя гарады і вёскі Беларусі, — прыгожы край, дзе хочацца жыць, працаваць і тварыць.

 

Усё гэта — наша гісторыя. Мы трапятліва і беражліва яе захоўваем. Пры гэтым вялікі ўклад у папаўненне спадчыны робяць пісьменнікі і паэты, што прысвячаюць роднаму краю, яго жыхарам, падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі раёна, свае творы.

 

— Кожны год мы выдаём 5-8 зборнікаў горацкіх аўтараў. Тэма Вялікай Айчыннай вайны для кожнага беларуса асабліва хвалюючая, у тым ліку і для пісьменнікаў, паэтаў зямлі горацкай. Яны вырашылі зрабіць свой уклад ў агульную справу — аддаць даніну памяці тым, хто абараняў Радзіму, хто вярнуўся з Перамогай, і тым, хто застаўся на поле бітвы,адзначае кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” Людміла Дзеружкова (дарэчы, складальнік гэтага выдання). — Праз вобразнае мастацкае слова, праз успаміны жывых сведкаў аўтары змаглі адлюстраваць усю праўду аб той жудаснай вайне, расказаць пра яе герояў, паказаць, якія мы, беларусы, на справе, як любім сваю зямлю, Радзіму і жадаем жыць толькі ў міры і зго­дзе. Змест зборніка пададзены тэматычна, і таму выданне выглядае больш цэласным, ідэйна і кампазіцыйна завершаным.

Новы зборнік “Дарогі памяці жывыя…” складаецца з двух раздзелаў. Варта адзначыць тое, што на яго старонках чаргуюцца проза (нарысы і апавяданні) і вершы, якія тэматычна звязаны.

У першы раздзел “Наш пераможны май” уваходзяць творы горацкіх аўтараў аб ўдзельніках баявых дзеянняў, ураджэнцах Горацкага раёна, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, творы антываеннай тэматыкі. Напрыклад, пра І. І. Якубоўскага, Г. М. Шчарбатава, А. М. Багамолава, В. Н. Цыганкова,
М. П. Краўцова, Л. А. Самусенку
(дарэчы, і творы самога ветэрана ўвайшлі ў кнігу), М. Ф. Касянкова, Дз. Ц. Комара, М. А. Бабылёва, М. Я. Бычкова, В. Т. Трусава, Ц. А. Волкава, І. В. Барэйшу, сям’ю У. П. Фомчанкі  і іншых. Таксама матэрыялы аб лагеры ваеннапалонных у Горках, вязнях А. Ф. Патарайкіне і П. Бадзелка, адкрыцці памятнага знака не вярнуўшымся з вайны аднавяскоўцам у в. Халмы, прыведзены лісты венных гадоў.

Другі раздзел “Зямлі маёй чароўныя напевы” прысвечаны нашым знакамітым землякам, людзям працы, малой радзіме. Героямі змешчаных нарысаў сталі: М. Р. Блахін, М. З. Фрэйдзін, В. М. Еўціховіч, П. І. Панасюга, Б. Я. Магаліф, В. С. і Р. Я. Макеевы, В. А. Мізгарова, А. В. Панамарова, С. І. Кашура, Т. Г. Стрыжэннікава, М. Я. Дубровін, У. У. Заблудны, А. М. Белкін, Н. Дз. Кавалёва і іншыя.

Аўтарамі твораў калектыўнага зборніка сталі 45 чалавек. Гэта вядомыя пісьменнікі, журналісты і паэты горацкай зямлі. Напрыклад, Уладзімір Ліўшыц, Ніна Кавалёва, Аляксандр Клачкоў, Міхаіл Уласенка, Людміла Ганчарова, Пётр Дзетліковіч, Тамара Драздоўская, Андрэй Пугач, Лідзія Андрэева, Таіда Рэдказубава, Наталля Ніканчук і іншыя. Уключаны матэрыялы людзей, якія займаюцца пошукавай дзейнасцю: Таццяны Бязносавай, Таццяны Лосевай, Любові Валчковай, а таксама выкладчыкаў акадэміі — Святланы Ластачкінай, Алесі Цэван. У кнігу ўвайшлі і новыя імёны, чые творы перамаглі ў раённым літаратурным конкурсе гэтага года. Трэба адзначыць, што сярод аўтараў шмат моладзі: навучэнцаў школ, педкаледжа, студэнтаў акадэміі, маладых настаўнікаў. Гэта Вольга Кукурузяк, Дар’я Гарляк, Дар’я Давідовіч, Кацярына Пахомава, Ксенія Баліцкая, Аляксей Коржыч, Мікіта Белавусаў, Юрый Каралёў, Ларыса Галачова, Алеся Азаранка і інш.

Праз усю кнігу прахо­дзіць думка, што мы, беларусы, народ справядлівы, працавіты, гасцінны, які хоча жыць у міры і працягвае ўсім руку сяброўства.

Валерыя Драздоўская


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  “Дарогі памяці жывыя…” — пад такой назвай да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выйшаў у свет новы калектыўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика