Пад Гроднам у ДТЗ аўтамабіль Honda разарвала на часткі, загінула дзяўчына. 21.by

Пад Гроднам у ДТЗ аўтамабіль Honda разарвала на часткі, загінула дзяўчына

26.06.2019 11:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


newgrodno.by

Увечары 25 чэрвеня на трасе Гродна — Індура ў ДТЗ аўтамабіль Honda разарвала на часткі, загінула дзяўчына. Яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. Як інфармуе newgrodno.by, Honda ехала ў бок Гродна. У нейкі момант яе кіроўца пайшоў на абгон машыны і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе легкавік занесла, адбылося сутыкненне па датычнай з аўтамабілем Volkswagen. Абедзьве машыны апынуліся ў кювеце.

Кіроўца аўтамабіля Honda не пацярпеў, а дзяўчыну-пасажыра выкінула з салона. Яна памерла на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Кіроўца аўтамабіля Volkswagen таксама не пацярпеў, а двое яго пасажыраў знаходзяцца ў бальніцы: у хлопца стабільны стан, а ў дзяўчыны — крытычны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
newgrodno.by Увечары 25 чэрвеня на трасе Гродна — Індура ў ДТЗ аўтамабіль Honda разарвала на часткі, загінула дзяўчына. Яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика