Новыя сябры, шырокія ўсмешкі, файны настрой. Змена «#СМАЙЛ» у лагеры «Вясёлка» прайшла на «ўра». 21.by

Новыя сябры, шырокія ўсмешкі, файны настрой. Змена «#СМАЙЛ» у лагеры «Вясёлка» прайшла на «ўра»

27.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рабяты з профільнай лідарскай змены “#СМАЙЛ” у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка” запомняць свае летнія прыгоды надоўга. Вясёлы і багаты на падзеі адпачынак у маляўнічым карэліцкім куточку запаў у сэрца кожнаму з 55 хлапцоў і дзяўчат.


– Змена ў нас выдалася такая дружная і яскравая, што я на ўрачыстым закрыцці нават расчулілася да слёз, – дзеліцца дырэктар лагера Вікторыя Русецкая. – Нам пашанцавала і з дзеткамі, і з надвор’ем, і з тэматыкай змены. Прайшло столькі мерапрыемстваў, што не злічыць, адных толькі аб’яднанняў па інтарэсах працавала адзіннаццаць! Радасна, што здзейснілася ўсё з запланаванага і рабяты атрымалі ад адпачынку максімум карыснага і прыемнага. Нашы дзеці нават падраслі і паправіліся за гэтыя тыдні. Увогуле змена праляцела на адным дыханні, лёгка, цікава і запамінальна!



Галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Марына Станкевіч таксама падкрэсліла надзвычай бадзёры і энергічны настрой, які панаваў на другой змене ў “Вясёлцы”. Адкрытасць дзяцей да новых ведаў адзначыў і клірык храма св. Апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы Георгій Шаўчэнка. Святар падзякаваў за магчымасць падчас змены праводзіць размовы з дзяўчынкамі і хлопчыкамі на духоўныя тэмы і пажадаў рабятам выдатнага лета.



Як дарослыя, так і дзеці з моладдзю шчыра дзяліліся сваімі эмоцыямі. Адзін з самых маленькіх адпачываючых з Карэліч Анатоль Арабей расказаў, што трапіць у лагер было яго марай: “Мы хадзілі на Свіцязь, і, уявіце, я нават навучыўся крыху плаваць! А яшчэ мы шмат гулялі з новымі сябрамі ў розныя цікавыя гульні. І тут такая смачная ежа! Я напісаў пісьмо паварам і падзякаваў ім, асабліва за любімы амлет з салатам з гародніны. Абавязкова сюды вярнуся, а калі падрасту, то паеду ў палатачны лагер”.



Анастасія Галушка з Карэліч і Ксенія Рудко з Мінска таксама высока ацанілі кухню і ў адзін голас хвалілі запяканку з бульбы з мясам і боршч. Яшчэ дзяўчынкі наперабой дзяліліся ўражаннямі ад Дня Нептуна, паказальных выступленняў прадстаўнікоў мясцовага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Беларусі з сабакам Глорыяй, дыскатэк і новых знаёмстваў. Да слова, Анастасія прыехала ў “Вясёлку” ўжо ў трэці раз, а Ксенія – ўпершыню. Хоць дзяўчынка і жыве ў сталіцы, але даўно хацела адпачыць менавіта ў карэліцкім лагеры, бо калісьці тут весела праводзіў канікулы яе тата. Уразіла Ксенію і прырода. Разам з сяброўкамі яна нават спрабавала прыручыць свіцязянскую жабку, якую, дарэчы, усім атрадам назвалі Соня.


Пакуль меншыя дзеці цешыліся жывёльным светам, моладзь рэалізоўвала ў лагеры свой творчы і спартыўны патэнцыял. Данііл Козін з вёскі Баранавічы гэтым летам рыхтуецца да паступлення, але ўжо ў шосты раз знайшоў час прыехаць у любімы лагер. Тут юнаку падабаецца абсалютна ўсё: месца, людзі, заўжды прадуманая праграма, жывая атмасфера і шмат магчымасцяў прадэманстраваць свае таленты.



Згодная з такім меркаваннем і юная артыстка з Карэліч Уладзя Глот. Дзяўчынка падчас другой змены так шчыра выступала на канцэртах, што нават атрымала грамату “Голас лагера”: “Цудоўны адпачынак, бо ў “Вясёлцы” кожны дзень не падобна на папярэдні, таму я збіраюся сёлета і на чацвёртую змену!”


Удзячныя лагеру за выдатныя канікулы для сваіх дзяцей і бацькі. Вольга Касцюк з Жухавіч упершыню адправіла ў лагер сваіх сыноў Данііла і Вадзіма. Першыя дні яна хвалявалася, але затым па рэакцыі хлопчыкаў зразумела, што ім тут адпачываецца вельмі добра. А калі падрасце трэці сынок, то і яго сям’я Касцюк з задавальненнем прывязе ў “Вясёлку”. А мы ўпэўнены, што гасцінны лагер прыме яшчэ не адно пакаленне карэліччан і падарыць усім адмысловы адпачынак.




Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рабяты з профільнай лідарскай змены “#СМАЙЛ” у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка” запомняць свае летнія прыгоды надоўга. Вясёлы і багаты на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика