У Мінску п'яны малады чалавек угнаў трактар і заснуў у ім. 21.by

У Мінску п'яны малады чалавек угнаў трактар і заснуў у ім

27.06.2019 11:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота

У Мінску п'яны малады чалавек угнаў трактар і ўчыніў дарожна-транспартнае здарэнне. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, адбылося гэта каля 4-й гадзіны раніцы 23 чэрвеня. 20-гадовы хлопец разам з братам прыйшоў на аўтамабільную стаянку на Прамысловай вуліцы.

Пакуль брат размаўляў са знаёмым вартаўніком, малады чалавек вырашыў пагуляць і паглядзець аўтамабілі на стаянцы. Там ён убачыў трактар "МТЗ 82.1". Ключ аказаўся ў замку запальвання, чым і скарыстаўся п'яны мінчук. Ён выехаў на трактары са стаянкі, але неўзабаве наехаў на плот. А 5-й гадзіне на месца ДТЗ з'явіліся супрацоўнікі ДАІ. Зламысніка яны знайшлі ў кабіне трактара, ён спаў.

У дачыненні маладога чалавека распачалі крымінальную справу. Трактар з механічнымі пашкоджаннямі вярнулі гаспадару.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота У Мінску п'яны малады чалавек угнаў трактар і ўчыніў дарожна-транспартнае здарэнне. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, адбылося...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика