Европейские игры продолжаются! Ушачане делятся своими впечатлениями от посещения главного спортивного форума. 21.by

Европейские игры продолжаются! Ушачане делятся своими впечатлениями от посещения главного спортивного форума

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

Праграма Еўрагульняў дасягнула экватару, і за гэты час на арэнах беларускай сталіцы пабывала нямала ўшацкіх гледачоў. Некаторых з іх мы папрасілі падзяліцца сваімі ўражаннямі ад спартыўнага форуму.

Уладзімір ВЕРЛАЎ, трэнер па стральбе Ушацкай ДЮСШ:

– Паездку на спаборніцтвы па кулявой стральбе разам з выхаванцамі аддзялення запланавалі даўно – калі яшчэ выпадзе магчымасць паглядзець на лепшых снайпераў свету! Каб трапіць у стралковы комплекс імя Цімашэнкі, неабходна было прайсці сур’ёзны кантроль – такія меры зразумелыя, да таго ж работнікі службы бяспекі працавалі хутка, паводзілі сябе карэктна і ветліва. Вельмі добразычлівымі аказаліся і шматлікія валанцёры, што дапамагалі зарыентавацца ў ціры, на трыбунах якога ў першы дзень гульняў былі заняты нават стаячыя месцы. Агульна вядома, што алімпійскі чэмпіён Лондана Сяргей Мартынаў у жыцці вельмі сціплы чалавек, але ж, канечне, ад здымка з юнымі ўшацкімі стралкамі не адмовіўся. Ахвотна фатаграфавалася з дзецьмі і прыма жаночага пісталета Вікторыя Чайка. Выступаць перад сваёй публікай аказалася надзвычай хвалююча – магчыма гэты фактар перашкодзіў нашай камандзе на старце турніру парадаваць суайчыннікаў медалямі, але ж беларуская школа кулявой стральбы лічыцца адной з мацнейшых у свеце, і мы спадзяемся, што прадстаўнікі нашага віду спорту яшчэ сябе пакажуць.

Жанна САВІЦКАЯ, выкладчык Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў.

– Шчыра кажучы, спартыўным заўзятарам сябе не лічу, але ж у час правядзення ў тваёй краіне такога грандыёзнага форуму ўсе жыхары адчуваюць сваё дачыненне да яго. Мы з калегамі-выкладчыкамі выбралі з праграмы спаборніцтваў самыя “эстэтычныя” віды – мастацкую гімнастыку і спартыўную акрабатыку, дзе выступленні спартсменаў праходзяць у музычным аздабленні. Праводзіліся турніры на “Мінск-Арэне” і сабралі вялікую глядацкую аўдыторыю. З захапленнем назірала, з якой лёгкасцю нашы дзяўчаты пырхаюць над гімнастычным дываном і разумела, якая цяжкая праца стаіць за гэтымі некалькімі хвілінамі прадстаўлення. Тое ж самае і ў нас – каб выступленне на сцэне выглядала лёгкім і непрымушаным, патрэбны месяцы ўпартых рэпетыцый… Было вельмі прыемна, што ў дзень нашага візіту беларускія гімнасткі і акрабаты заваявалі аж сем медалёў рознай вартасці. Хачу сказаць, што такія падзеі згуртоўваюць нацыю і застаюцца ў памяці на ўсё жыццё, таму вельмі раю ўсім, хто яшчэ не пабываў на Еўрагульнях, абавязкова паехаць у Мінск.

Максім МАЛАК, Дзмітрый АДАМОВІЧ, Данііл КУЗНЯЦОЎ, выхаванцы аддзялення дзюдо Ушацкай ДЮСШ:Европейские игры продолжаются! Ушачане делятся своими впечатлениями от посещения главного спортивного форума

– Нам пашанцавала больш за іншых, бо мы не толькі змаглі паглядзець спаборніцтвы дзюдаістаў на “Чыжоўка-Арэне”, а і атрымалі ўрокі майстэрства ад Георгія Зантарыі – чатырохразовага чэмпіёна свету, свежаспечанага пераможцы ІІ Еўрагульняў і Чэмпіянату Еўропы, які адначасова праводзіўся ў рамках нашага спартыўнага форуму. Лідар украінскай каманды правёў з намі размінку, паказаў некаторыя кідкі і патлумачыў, што валодаць агульнай тэхнікай вельмі важна, аднак кожны дзюдаіст павенен адаптаваць яе пад сябе. Пасля візіту ў Мінск яшчэ больш умацаваліся ў жаданні калі-небудзь таксама выйсці на татамі падобнага мегафоруму, каб праслаўляць беларускае дзюдо, як робіць гэта чэмпіёнка ІІ Еўрагульняў Марына Слуцкая, з якой, дарэчы, мы пазнаёміліся асабіста, калі наша нацыянальная каманда праводзіла збор на базе ўшацкага спартыўнага комплексу.

На здымках: Г.Зантарыя і В.Чайка з выханцамі Ушацкай ДЮСШ.Европейские игры продолжаются! Ушачане делятся своими впечатлениями от посещения главного спортивного форума

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма Еўрагульняў дасягнула экватару, і за гэты час на арэнах беларускай сталіцы пабывала нямала ўшацкіх гледачоў. Некаторых з іх мы папрасілі падзяліцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика