Шумилинская молодёжь рассказывает о планах на оставшееся лето
27.06.2019
—
Разное
|
Юлія Зубарава, маладая мама:
– Зусім нядаўна я стала мамай, таму гэтым летам я буду атрымліваць асалоду ад узаемін. Большую частку, вядома, буду ўдзяляць дачушцы Анюце, яе развіццю, бяспечнаму і шчасліваму дзяцінству. Канешне ж, будзем многа гуляць, бо цёплыя дні, наогул лета, створаны для таго, каб як мага больш часу праводзіць на вуліцы.
Марына Цярэнцьева, эканаміст аддзела па адукацыі райвыканкама:
– Мару дачакацца водпуску, ну, а на яго шмат планаў. Адпачынак прысвячаю падарожжам. На гэта лета за-планавана паездка ў Браслаў і Полацк. Хачу наведаць Сафійскі сабор, музеі. Потым адпраўлюся ў Мінск, там жыве сяброўка, таму будзе ўласны экскурсавод па сталіцы.
Аксана Карага, прафсаюзны лідар сельсгаспрадпрыемства “Лаўжанскае”:
– Акрамя работы, у планах на лета – возера, палатка, лодка, мяч. Каторы год з мужам Юрыем, сынам Мацвеем і сябрамі – Ганнай, Віктарам і Андрэем Кірыдон выязджаем на выхадныя на азёры ў Бешанковіцкі раён. Два дні і дзве ночы на свежым паветры, юшка і каша, прыгатаваныя на кастры – гэта непаўторнае і незабывальнае. Мы купаемся, ловім рыбу, загараем. Адным словам, замяняем адпачынак на моры.
Вікторыя Бяляева, в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ:
– Лета – час студатрадаў. З 1 ліпеня маладзёжны атрад будзе працаваць у лясгасе. У планах на лета актывізаваць работу пярвічак, а таксама зацікавіць карыснымі справамі маладых людзей, якія змогуць павесці за сабой моладзь. А самой вельмі хочацца ў экскурсійны тур па Еўропе.
Дар’я ЧАПУРНОВА, індывідуальны прад-прымальнік:
– Планаў, канешне, многа, але ж у ліку першачарговых – з’ездзіць на мора і добра адпачыць. Таксама абавязкова закончыць распачатыя справы і скласці спіс прыемных спраў на восень.
Арцём МАСЬКО, ігрок ВК “Марка-БДТУ”:
– У бліжэйшы час са сваёй каханай дзяўчынай збіраемся паехаць на Чорнае мора, у Грузію. Упэўнены, што 16 дзён будуць незабыўнымі і ўражанняў хопіць на цэлы год.
А пасля распачнуцца трэніровачныя зборы. Трэба набраць аптымальную фізічную форму, найграць асноўныя звязкі і камбінацыі, каб быць гатовым да старту першынства Беларусі па валейболе.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якія ў вас планы на лета? Юлія Зубарава, маладая мама: – Зусім нядаўна я стала мамай, таму гэтым летам я буду атрымліваць асалоду ад узаемін. Большую частку, вядома,...
|
|