Вадзім Купрыянаў – на другім месцы. 21.by

Вадзім Купрыянаў – на другім месцы

27.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вадзім Купрыянаў – на другім месцы
Трэці год запар Вадзім Купрыянаў (на здымку – крайні злева), вадзіцель раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, трапляе ў тройку прызёраў у конкурсе прафесійнага майстэрства “Лепшы вадзіцель” сярод падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці. Сёлета ён заняў другое месца, саступіўшы толькі вадзіцелю з Полацкага гарадскога аддзела.


Прадэманстраваць сваё прафесійнае майстэрства ва ўменні кіраваць пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікай у Наваполацк адпра-віліся прадстаўнікі 25 падраздзяленняў МНС Віцебшчыны.
Каб атрымаць ганаровае званне, а потым прадстаўляць рэгіён на рэспубліканскіх спаборніцтвах, вадзіцелям прыйшлося здаць тэорыю і рашыць тэсты па веданні правілаў дарожнага руху. Пасля, падчас практычнай часткі, на спецмашыне выканаць беспамылкова практыкаванні: круг, бокс, каляю, змейку пярэднім і заднім ходам, пянькі, уехаць на стаянку, у тунэльныя вароты і г.д.
З усімі заданнямі Вадзім Купрыянаў справіўся выдатна, аднак яму крыху не хапіла да абсалютнай перамогі. Дарэчы, у 2017 годзе шумілінскі вадзіцель-ратавальнік у асабістым заліку заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадзім Купрыянаў – на другім месцы Трэці год запар Вадзім Купрыянаў (на здымку – крайні злева), вадзіцель раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, трапляе ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика