Учора ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ганаровую грамату Міністэрства атрымала майстар народнай творчасці, сябра ГА “Беларускі саюз майстроў” і народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” раённага цэнтра культуры Алена Дубініч. Узнагароду за ўдзел у выставе, якая дзейнічала ў рамках мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння органаў дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Рэспублікі Беларусь, Алене Іванаўне ўручыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
Вышытыя вырабы Алены Іванаўны, асабліва ручнікі, з’яўляюцца пастаяннымі экспанатамі выстаў, якія ўпрыгожваюць розныя сельскагаспадарчыя мерапрыемствы, такія, як зажынкі, дажынкі і г.д.
На фота: А.І. Дубініч — на адной са сваіх выстаў
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.