Безопасность. Всё дело в кнопке, или Сколько стоит спокойствие
01.07.2019
—
Разное
|
Пад аховай Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы знаходзіцца 836 аб’ектаў і памяшканняў з асабістай уласнасцю грамадзянПрацуем, зарабляем, збіраем грошы, купляем рознае — патрэбнае і не вельмі. Потым, жадаючы зберагчы нажытае ад ахвотных да чужога дабра, усталёўваем самыя надзейныя дзверы, але… Пра тое, што часам адбываецца далей, размова з начальнікам аддзела Яўгенам Лысым: — З пачатку года ў раёне зарэгістравана 12 крадзяжоў з пранікненнем. Сёння для злачынцаў нават металічныя дзверы з сістэмай складаных замкоў не перашкода: нярэдка гаспадары папросту забываюць іх замкнуць, тым самым забяспечваючы свабодны доступ у жыллё, ці ў ход ідзе падбор ключа. У кватэру ёсць і іншыя «ўваходы». Напрыклад, у красавіку ад мясцовай жыхаркі паступіла паведамленне, што хтосьці адціснуў створку шклопакета і выкраў залатыя і сярэбраныя ўпрыгажэнні коштам 815 рублёў. На жаль, падобных гісторый у апошні час усё больш, прычым крадуць не толькі каштоўнасці і грошы. Шмат крадзяжоў здзяйсняецца ў новабудоўлях: з пакінутых дамоў злачынцы вы-крадаюць будматэрыялы, тэхніку. — «Высокі» паверх, рашоткі, металічныя жалюзі… Магчыма, яны могуць даць бяспеку нашай маёмасці? — Хутчэй за ўсё — не: спус-ціцца з даху або справіцца з запорамі зладзеям не так ужо і складана. Таму адзіным надзейным гарантам захаванасці змесціва нашых памяшканняў была і застаецца сучасная ахоўная сігналізацыя. Зараз у раёне 172 аб’екты і 664 кватэры і жылых дома з усталяванай АС. Дарэчы, Дэпартамент бярэ на сябе абарону не толькі маёмасці, але і людзей: акрамя сігналізацыі, ужо 100 кватэр абсталяваны трывожнай кнопкай для экстраннага вы-кліку нараду міліцыі. Яна асабліва патрэбна, калі ў хаце жыве адзінокі ці пажылы чалавек. Максімум 7 хвілін — і мы ўжо на аб’екце, дзе спрацавала сігналізацыя або была націснута трывожная кнопка. Хто са сваякоў падаспее за гэты час? Да таго ж наяўнасць сігналізацыі — у пэўным сэнсе прэвентыўная мера: як паказвае практыка, рэдкі злачынец адважыцца трапіць у дом, на якім міргае чырвоны індыкатар. — І колькі ж каштуе бяспека прыватнай уласнасці і нашых сем’яў? — Устаноўка АС — у сярэднім каля 450 рублёў: цана залежыць ад колькасці пакояў, вокнаў і паверхаў у кватэры ці доме. Больш канкрэтны адказ можна атрымаць у аддзеле — тэлефоны 56-464, 77-461. Штомесячная абаненцкая плата складзе 8,75 рубля, з трывожнай кнопкай — 13 рублёў 13 капеек. Для ветэранаў вайны прадугледжана 50% зніжка. Дорага гэта ці танна — судзіць землякам. Але адзначу, што кожны з 7 афіцэраў і 51 атэставанага супрацоўніка аддзела свае дамы сігналізацыяй абсталявалі: а мы, паверце, ведаем, наколькі часта крохкімі аказваюцца самыя надзейныя дзверы, вокны і запоры… Соф’я САВАЙТАН. s.savaytan@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад аховай Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы знаходзіцца 836 аб’ектаў і памяшканняў з асабістай уласнасцю грамадзян Працуем, зарабляем, збіраем грошы,... |
|