На предприятиях Ушаччины прошёл единый день информирования
01.07.2019
—
Разное
|
Адзіны Дзень інфармавання, што прайшоў у чэрвені на прадпрыемствах раёна, прысвячаўся 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі раённай улады, ідэалагічнага актыву абмеркавалі таксама з насельніцтвам вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Ушаччыны ў студзені-маі бягучага года, спыніліся і на хвалюючых пытаннях прыватнага характару. Некалькі такіх сустрэч адбылося на бягучым тыдні ў аграгарадку Глыбачка. У мясцовай гаспадарцы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.П.Котаў паведаміў аб рабоце па падрыхтоўцы да знакавай даты, якая, дарэчы, працягваецца. Так, напрыклад, сёлета ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Кублічах адкрыецца пасля капітальнага рамонту абеліск на месцы воінскага пахавання (на адзначаныя мэты асвоена 15 тысяч рублёў), а ў наступным годзе пераўвасабленне чакае адзін з помнікаў у Жарах. Віктар Пятровіч акцэнтаваў увагу прысутных на неабходнасць навядзення парадку на ўсіх брацкіх пахаваннях, абелісках – іх на Ушаччыне 79. Але не ўсё на Ушаччыне так бязвоблачна. Аб пэўных праблемах, а таксама шляхах іх вырашэння ўдзельнікам названых сустрэч расказаў старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка. У прыватнасці, Уладзімір Генадзьевіч дэталёва спыніўся на тэме барацьбы з баршчэўнікам, якім заняты значныя плошчы раёна і асабліва Глыбачанскага сельсавета. Не застанецца без увагі і пытанне з рамонтам каналізацыі, з якім звярталіся жыхары аграгарадка да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі. Не лепшыя часы перажываюць зараз многія гаспадаркі, у тым ліку “Глыбачаны”. Паправіць сітуацыю, на думку кіраўніка раёна, павінны павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці мяса і малака, варта шукаць і найбольш выгадныя прапановы па іх рэалізацыі. Да старшыні райвыканкама паступіла нямала хвалюючых пытанняў. Так, удзельнікаў сустрэчы непакоіла магчымасць “пераезду” сталовай гаспадаркі на новае месца. Памяшканне, дзе раней размяшчалася гэтая кропка, новым уласнікам не выкарыстоўваецца. Зняць праблему гаспадарцы дапамагла б яго арэнда, а на аднаўленне працэсу хапіла б невялікіх затрат. І з гэтым, як запэўніў Уладзімір Генадзьевіч, праблем не павінна ўзнікнуць. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіны Дзень інфармавання, што прайшоў у чэрвені на прадпрыемствах раёна, прысвячаўся 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў....
|
|