На вачах асіпаўчаніна Івана Трыбушэўскага знікла вёска Рэпішча, у якой налічвалася 49 хат. 21.by

На вачах асіпаўчаніна Івана Трыбушэўскага знікла вёска Рэпішча, у якой налічвалася 49 хат

02.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Апошні сведка

Рэпішча. Гэта назва знаёма землякам як месца знаходжання вайсковага палігона. І не ўсе ведаюць, што размясціўся ён там, дзе калісьці быў населены пункт. Каб не вайна, можа б і цяпер тут стаялі хаты, сеяліся агароды, гулялі дзеці…


На жаль, на Асіповіччыне застаўся бадай адзіны жыхар былой вёскі. Гэта Іван Трыбушэўскі, цяперашні гараджанін. Расказаць можа пра многае, а жонка Ганна дапаўняе аповед: наслухалася за больш чым паўвека сумеснага жыцця шмат. З вялікай павагай адзываецца пра свякроў — Ніну Міхайлаўну, якая пражыла 97 гадоў. Прычым з 1937 года — ні ўдавой, ні замужняй жанчынай: гаспадара, калгаснага брыгадзіра, раптоўна арыштавалі і кудысьці звезлі.

Застаўшыся без падтрымкі, маці няпроста было адной гадаваць дзяцей. І калі пачалася вайна, яна перабралася з Вяззя ў роднае Рэпішча, да сястры.

Як у многіх вёсках на акупіраванай тэрыторыі, днём у іх уладарылі фашысты, ноччу — партызаны. У чацвер, 12 мая 1944 года, як узгадвае Іван Міхайлавіч, апошнія забралі ў жыхара, які араў зямлю, каня. І тут якраз наскочылі ворагі, пачалася перастрэлка. Фашысты, якія помсцілі людзям за любыя стасункі з партызанамі, падпалілі вёску. Насельніцтва сагналі на могілкі, многія схаваліся ад масавай расправы. Гітлераўцы не знішчылі рэпішчанцаў, хаця ў мітусні некаторых забілі, а нехта задыхнуўся ад дыму. Але многія ў той жудасны дзень выжылі і потым усё лета туліліся па ацалелых скляпах ды выкапаных зямлянках. Разам з іншымі дзецьмі хлопчык пайшоў у школу, якую адкрылі ў Паплавах. Сшыткамі напачатку служылі нейкія паперкі ды карты, якія засталіся ад акупантаў. А ўвосень прыбылі ваенныя і паразвозілі жыхароў да сваякоў — у каго дзе былі. Іван з маці і сястрой вярнуліся ў Вяззе.

Ваеннае дзяцінства… Хлопчыкі гулялі з сабранымі гільзамі, дома ў кожнага быў прыхаваны ўсялякі іншы “скарб”. Каб не здарылася бяды, у школе правялі аперацыю “Арсенал”: забіралі ў вучняў дзеючыя вінтоўкі ды гранаты. А непадалёк ад хаты стаяў падбіты танк, які актыўна выкарыстоўваўся басаногімі “салдатамі” ў час гульняў. Яшчэ адзін нейкі час знаходзіўся на месцы цяперашняга Дома быту ў райцэнтры.

Вось такія гульні запомніў Іван Міхайлавіч. Ды і гуляць часу не надта ставала: нарыхтоўваў дровы, займаўся агародам.

Калі пачалася будоўля гідраэлектрастанцыі, хлопец пайшоў працаваць. Былі ў яго біяграфіі, ужо пасля службы ў зенітных войсках, і лесанарыхтоўка ў Карэліі, і работа ў дарожнай арганізацыі, на КРЗ.

Але больш за ўсё ўспамінае ён пра маленства. І ўспаміны тыя адзываюцца болем за родных, суседзяў, вёску Рэпішча, якая ў маі сорак чацвёртага практычна знікла.



Нейкім цудам засталася на чорным папялішчы адна-адзіная хата Аляксандры Сабела. І стаяла не на ўскрайку, але полымя нібы абышло яе, не злізала жудасным языком. Вяскоўцы называлі жытло шчаслівым. Відаць, так і ёсць, бо гэта пабудова і сёння стаіць. Толькі ўжо ў горадзе, на вуліцы Карла Маркса, 58, куды яе перавезлі з пустэчы.

Сёння тут жывуць Юрый і Таццяна Мірончыкі.

— Баба Шура Сабела — гэта жонкіна бабуля, — расказвае гаспадар. — Ведаем і памятаем гэту гісторыю. І з апошнім жыхаром вёскі Трыбушэўскім таксама знаёмы. Трэба памятаць сваё мінулае, расказваць дзецям-унукам.

…А на Рэпішчы зноў ходзяць салдаты, гучаць каманды ваеначальнікаў, час ад часу — узрывы. Толькі ніхто іх не палохаецца. Усе ведаюць, што сённяшнія байцы страляюць не па людзях, а выключна па мішэнях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Апошні сведка Рэпішча. Гэта назва знаёма землякам як месца знаходжання вайсковага палігона. І не ўсе ведаюць, што размясціўся ён там, дзе калісьці быў населены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика