Асіповічы наведала сястра Героя Савецкага Саюза Яўгена Стэльмаха
02.07.2019
—
Разное
|
Дарогамі герояАмаль 7 дзясяткаў гадоў прайшло з часоў карэйскай вайны, аб якой раней было не прынята гаварыць і ўспамінаць. Там ваявалі, атрымоўвалі раненні і гінулі жыхары розных краін. Адзін з іх — ураджэнец вёскі Вязаўніца Яўген Стэльмах. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён і пасля Перамогі працягваў службу ў авіяпалку. Верны воінскаму абавязку, прыняў удзел у баявых дзеяннях у небе Паўночнай Карэі. У адным з баёў збіў бамбардзіроўшчык праціўніка, але і яго машыну падпалілі. Мужны лётчык і на зямлі змагаўся да канца. Атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Пасмяротна. Усяго 28 гадоў доўжыўся яго зямны шлях… Аб героі памятаюць землякі, не забываюцца і родныя. Вось і сястра Таццяна Шаўцова разам з унукамі Аляксандрам і Цімафеем днямі пабывала ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, на якім выбіта і імя Яўгена Стэльмаха. — Так склалася, што нарадзілася я ўжо пасля гібелі брата, — расказала госця. — Хочацца, каб малодшае пакаленне памятала пра гераізм сваіх продкаў, цікавілася сваёй гісторыяй і радаводам. Мы рэгулярна наведваем святыя для нас мясціны. Да таго ж у Вязаўніцы жыве стрыечная сястра, а ў райцэнтры — пляменніца. Так што нагод для таго, каб прыехаць на малую радзіму, хапае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарогамі героя Амаль 7 дзясяткаў гадоў прайшло з часоў карэйскай вайны, аб якой раней было не прынята гаварыць і ўспамінаць. Там ваявалі, атрымоўвалі раненні і...
|
|