Каб не дапусціць надзвычайных здарэнняў праводзіцца прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню». 21.by

Каб не дапусціць надзвычайных здарэнняў праводзіцца прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню»

02.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20160601-800x445У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню  выратавальнікамі праводзіцца прафілактычная работа з дзецьмі ў летніх аздараўленчых лагерах.
Летнія канікулы — шчаслівая і доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд павышаецца колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх. Таму ў летнія месяцы ў межах  акцыі “Канікулы без дыму і агню” выратавальнікі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, мэта якіх — не дапусціць надзвычайных сітуацый.
Так работнікамі Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі праведзены мерапрыемствы ва ўсіх установах адукацыі, дзе працавалі летнія аздараўленчыя лагеры. Падчас правядзення акцыі дзеці  даведаліся аб правілах паводзінаў  на вадаёмах, падчас навальніцы, падчас спякоты, некаторых іншых прыродных з’яў і надзвычайных здарэнняў. Жадаючыя маглі прымерыць баявую вопратку выратавальніка. Усім удзельнікам ўручана навучалая наглядна-выяўленчая прадукцыя, а з дзяжурным персаналам праведзена тлумачальная работа па правілах пажарнай бяспекі. Хутка ў аздараўленчых лагерах пачнецца другаяыя змена  і дадзеная праца будзе працягвацца.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика