Мінская міліцыя затрымала расіяніна, які абрабаваў дзяўчынку-музыканта. 21.by

Мінская міліцыя затрымала расіяніна, які абрабаваў дзяўчынку-музыканта

04.07.2019 13:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота /pixabay.com

Мінская міліцыя затрымала 28-гадовага расіяніна, які абрабаваў 14-гадовую дзяўчынку-музыканта. Ён скраў у яе 45 рублёў, калі яна грала ў пераходзе на музычным інструменце, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі. Праваахоўнікі пачалі шукаць зламысніка па іншым эпізодзе — невядомы папрасіў 33-гадовага мінчука правесці да аднаго з будынкаў, а пасля напаў на яго, збіў і забраў сумку. З дапамогай запісаў з камер відэаназірання і сведкаў сталі вядомыя прыкметы мужчыны. Неўзабаве яго затрымалі аператыўнікі, пры гэтым ён спрабаваў збегчы.

Высветлілася, што грамадзянін Расіі прыехаў у Беларусь напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, начаваў на тэхнічным паверсе шматкватэрнага жылога дома, займаўся крадзяжамі. Ён знаходзіцца ў федэральным вышуку ў РФ, раней ён быў неаднаразова судзімы за разбой і крадзяжы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота /pixabay.com Мінская міліцыя затрымала 28-гадовага расіяніна, які абрабаваў 14-гадовую дзяўчынку-музыканта. Ён скраў у яе 45 рублёў, калі яна грала ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика