Калінкавічы адсвяткавалі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 21.by

Калінкавічы адсвяткавалі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

05.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7772 копия

Галоўнае дзяржаўнае свята, Дзень незалежнасці, сёлета супала яшчэ з адной вялікай датай – 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

IMG_7780 копия

Пазыўныя свята прагучалі на плошчы Леніна ў 10 гадзін раніцы. І ўслед за тым кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Гваздзём, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Яўгеній Адаменка, благачынны ігумен Аўксенцій, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў сустракалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На аўтамабілях з адкрытым верхам яны прыехалі на плошчу і разам з кіраўніцтвам раёна ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню каля мемарыяла Герояў. Потым тройчы прагучаў ружэйны салют.

IMG_7784 копия

Пад гукі вядомай песні кампазітара Аляксандрава “Свяшчэнная вайна” ўдзельнікі Калінкавіцка-Мазырскага клуба ваенна-гістарычнага клуба “Пошук” вынеслі на плошчу сцяг Перамогі. Падаецца каманда: “Раўняйся, смірна! Раўненне на сярэдзіну!”. Ваенны камісар раёна дакладвае кіраўніку раёна аб гатоўнасці да параду. Сяргей Гвоздзь вітаецца з удзельнікамі параду і віншуе са святам. Гучыць адзінагалосны адказ. Пад Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь на флагштокам развіваюцца Дзяржаўны сцяг краіны і сцяг Калінкавіцкага раёна.

IMG_7790 копия

У віншавальным слове старшыня райвыканкама адзначыў, што галоўнае дзяржаўнае свята сёлета адзначаецца ў дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сяргей Гвоздзь прывёў словы Прэзідэнта краіны са штогадовага паслання парламенту і народу пра тое, што памяць пра Вялікую Айчынную вайну для нас святая. Кіраўнік раёна нагадаў аб трагічных падзеях ваеннага часу на беларускай зямлі і тых ратных і працоўных подзвігах, якія здзейснілі воіны-вызваліцелі, партызаны і падпольшчыкі спачатку падчас разгрому фашызма, потым падчас аднаўлення разбуранай вайной Беларусі. За гэта ад сябе асабіста і ўсіх прысутных Сяргей Гвоздзь выказаў шчырую ўдзячнасць ветэранам. Кіраўнік раёна аб’явіў хвіліну маўчання ў памяць пра тых, хто аддаў жыццё дзеля мірнай будучыні нашчадкаў і тых, хто пайшоў з жыцця ўжо ў мірны час.

IMG_7794 копия

Сяргей Гвоздзь адзначыў, што свята незалежнасці – не толькі сімвал стойкасці і мужнасці беларускага народа, але і пераемнасці тых набыткаў, што перайшлі да нас у спадчыну ад папярэднікаў. І перш за ўсё свабоды і незалежнасці, нашай адданасці гэтым ідэалам. Кіраўнік раёна пажадаў, каб над намі заўжды было чыстае неба, спакой у нашых сэрцах і дабрабыт у нашых дамах.

IMG_7810 копия

Парад адкрыла група сцяганосцаў, афіцэраў ваеннага камісарыята раёна, якія неслі Дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг СССР як краіны, якая перамагла ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі клуба “Пошук” неслі сцяг Перамогі, а воіны асобнага радыётэхнічнага батальёна – штандарты чатырох франтоў, што вызвалялі Беларусь. У парадных разліках па плошчы прайшлі кадэты СШ №6, ваеннаслужачыя Мазырскага пагранічнага атрада, супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, воіны-інтэрнацыяналісты. Па плошчы прайшла ваенная тэхніка – браніраваныя разведвальна-дазорныя машыны. Яе змяніла мірная тэхніка, якая выпускаецца ў нашай краіне і дапамагае ў стваральнай працы. Гэта трактары МТЗ, зернеўборачны камбайн “Палессе”, аўтамабілі МАЗ рознага гаспадарчага прызначэння.

IMG_7820 копия

З Днём незалежнасці ветэранаў і ўдзельнікаў святочнага мітынга павіншавалі байкеры клуба “8 рэгіён”, якія праехалі па плошчы. Гледачам была прапанавана тэатралізаваная сцэна сустрэчы воінаў з фронту, выступленне выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў і мастацкіх калектываў раёна, а таксама танец трактараў пад песню “Касіў Ясь канюшыну”.

У святочных калонах па плошчы таксама прайшлі працоўныя калектывы вядучых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага раёна.

IMG_7822 копия

А потым на плошчы былі розныя святочна-забаўляльныя праграмы, акцыі і выстаўкі, працавалі тэматычныя пляцоўкі і гандлёвыя рады. Прайшлі канцэрты інструментальнай музыкі «Мой родны кут, як ты мне мілы!» з удзелам творчых калектываў дзіцячых школ мастацтваў, народнай музыкі і народнага гумару «Святкуе кожны беларус!», гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурса творчасці «Салют, Перамога!», акцыі «Спяём “Кацюшу” разам!» і «Спяём гімн разам!».

IMG_7829 копия

Тэматычны канцэрт “О, Беларусь, краіна родная!” прайшоў у Цэнтры вольнага часу і напярэдадні свята.

IMG_7877

Ну, а яркім заканчэннем святочнага дня стаў феерверк, паглядзець які на плошчу жыхары горада прыйшлі цэлымі сем’ямі.

IMG_7888 копия

IMG_7894 копия

IMG_7901 копия

IMG_7903 копия

IMG_7907 копия

IMG_7913 копия

IMG_7928 копия

IMG_7931 копия

IMG_7939 копия

IMG_7947 копия

IMG_7950 копия

IMG_7953 копия

IMG_7963 копия

IMG_7975 копия

IMG_7988 копия

IMG_8000 копия

IMG_8006 копия

IMG_8023 копия

IMG_8027 копия

IMG_8029 копия

IMG_8042 копия

IMG_8055 копия

IMG_8064 копия

IMG_8068 копия

IMG_8087 копия

IMG_8102 копия

IMG_8123 копия

IMG_8158 копия

IMG_8173 копия

IMG_8182 копия

IMG_8222 копия

IMG_8240 копия

IMG_8249 копия

IMG_8257 копия

IMG_8270 копия

IMG_8280 копия

IMG_8295 копия

IMG_8305 копия

IMG_8316 копия

IMG_8317 копия

IMG_8324 копия

IMG_8327 копия

IMG_8329 копия

IMG_8332 копия

IMG_8340 копия

IMG_8350 копия

IMG_8360 копия

IMG_8373 копия

IMG_8383 копия

IMG_8406 копия

IMG_8411 копия

IMG_8442 копия

IMG_8452 копия

IMG_8453 копия

IMG_8485 копия

IMG_8503 копия

IMG_8526 копия

IMG_8542 копия

IMG_8576 копия

IMG_8595 копия

IMG_8615 копия

IMG_8635 копия

IMG_8647 копия

IMG_8653 копия

IMG_8660 копия

IMG_8673 копия

IMG_8681 копия

IMG_8683 копия

IMG_8689 копия

IMG_8702 копия

IMG_8737 копия

IMG_8747 копия

IMG_8753 копия

IMG_8757 копия

IMG_8763 копия

IMG_8784 копия

IMG_8792 копия

Аляксандр Века.

Фота Мікалая Барысенкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае дзяржаўнае свята, Дзень незалежнасці, сёлета супала яшчэ з адной вялікай датай – 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пазыўныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика