Кафетерий «Спадарожнік» заметно преобразился! Теперь это объект общественного питания под брендом “Еда&Кофе”
05.07.2019
—
Разное
|
“Спадарожнік” проста не пазнаць!” Такі водгук цяпер нярэдка чуюць работнікі сарочынскага кафетэрыя, а тыя, хто зазірнуў сюды ўпершыню, упэўнена, спыняцца на ажыўленай трасе яшчэ не раз. Сёлета “Спадарожнік” Ушацкага райспажыўтаварыства пераўтварыўся ў аб’ект грамадскага харчавання пад брэндам “Еда&Кофе”. За дзень міма праязджаюць тысячы машын. Як прыцягнуць увагу вадзіцеляў і турыстаў? Адказ відавочны: патрэбны прыгожы інтэр’ер, шырокі асартымент прадукцыі. Усё гэта пастараліся ўлічыць ушацкія кааператары. Пасля перапрафілявання аб’ект грамадскага харчавання стаў стыльным, утульным, сучасным, павялічылася колькасць пасадачных месцаў у зале. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Спадарожнік” проста не пазнаць!” Такі водгук цяпер нярэдка чуюць работнікі сарочынскага кафетэрыя, а тыя, хто зазірнуў сюды ўпершыню, упэўнена, спыняцца на...
|
|